Каля Кобрына ў аварыю трапіў турыстычны аўтобус, які вяртаўся са Львова
26.11.2018 19:53
—
Разное
|
Фота: pixabay.com У Кобрынскім раёне ў аварыю трапіў турыстычны аўтобус "Неаплан", які вяртаўся са Львова. Каля 7-й гадзіны раніцы ён з'ехаў з аўтадарогі М12 у кювет. Здарылася гэта на 17-м кіламетры, пасля таго, як аўтобус пакінуў памежны пераход "Макраны". Мяркуецца, што няўважлівасць праявіў 42-гадовы кіроўца, які, да таго ж, не ўлічыў складаных умоў надвор'я, інфармуе Ніхто з пасажыраў, якіх было амаль паўсотні, сур'ёзна не пацярпеў. У дзвюх дзяўчат падазравалі закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, іх на "хуткай" завезлі ў бальніцу. Але папярэдні дыягназ не пацвердзіўся. Вядома, што аўтобус належыць аднаму з транспартных прадпрыемстваў сталіцы. У ДТЗ ён атрымаў нязначныя пашкоджанні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Кобрынскім раёне ў аварыю трапіў турыстычны аўтобус "Неаплан", які вяртаўся са Львова. Каля 7-й гадзіны раніцы ён з'ехаў з аўтадарогі М12 у кювет....
|
|