Псіхіка чалавека – рэч тонкая…
27.11.2018
—
Разное
|
Гэтыя падзеі адбываліся ў ранні час у Івацэвічах. На гадзінніку прыкладна 7.20 хвілін. Легкавік, за рулём якога жанчына, рухаецца міма СШ №1 г. Івацэвічы ў кірунку Панкоў. Перад “ляжачым паліцэйскім”, насупраць навучальнай установы, жанчына затармазіла – і тут у заднюю частку яе машыны ўрэзаўся “Хюндай”, за рулём якога знаходзіўся Н., мужчына, малады жыхар Івацэвічаў. Ён не разлічыў правільна дыстанцыю, не паспеў спыніць легкавік, дапусціў сутыкненне. Далейшыя дзеянні вадзіцеля “Хюндая” не падаюцца аніякай логіцы. Ён выскачыў з аўто, пераскочыў цераз капот машыны ў месцы сутыкнення і кінуўся бегчы ў бок перакрыжавання вуліц Леніна і Клютко… У райаддзел міліцыі тут жа паступілі два паведамленні. Першае: адбылося ДТЗ каля СШ №1. Другое: невядомы мужчына вядзе сябе неадэкватна непадалёку ад спіртзавода, ледзь не кідаецца пад машыны на праезнай частцы, а ў адным легкавіку збіў люстэрка.
На той момант міліцыя яшчэ не ведала, што да двух фактаў мае дачыненне адзін чалавек – Н.
Гэтага мужчыну, які здзейсніў ДТЗ, затрымаў той вадзіцель, на машыне якога ён збіў люстэрка. Прымяніў фізічную сілу, выклікаў міліцыю, – карацей, зрабіў добрую справу, спыніў ланцужок падзей, што мог бы прывесці да трагедыі, бо ўзрушаны здарэннем няшчасны Н. мог і пад колы аўто кінуцца. Супрацоўнікі міліцыі правялі медагляд Н. – і былі нямала здзіўлены: мужчына – цвярозы, не знахо-
дзіцца пад уздзеяннем таксічных ці наркатычных сродкаў.
Вось што нам расказала маці гэтага мужчыны. Некалькі дзён таму Н. на рабоце паступіла паведамленне, што з ім спыняюць працоўныя адносіны. Гэты факт надзвычай балюча ўдарыў па стане Н., ён страціў сон, душэўную раўнавагу, не знаходзіў сабе месца. Хутчэй за ўсё, страта канцэнтрацыі ўвагі і прывяла да здарэння і такіх дзіўных паводзін з боку Н.
Чытаем Правілы дарожнага руху. У хваравітым і стомленым стане кіраваць аўто забараняецца. Добра, калі за станам чалавека сочаць родныя людзі; бацькі, жонка, іншыя члены сям’і павінны былі не дазволіць блізкаму чалавеку садзіцца за руль, калі бачаць, што ён моцна ўзрушаны або прыгнечаны. Каб трапіць у тую або іншую кропку горада ці раёна, не абавязкова самому быць вадзіцелем. Можна папрасіць другога – роднага, сябра, знаёмага. Выйграюць у выніку ўсе.
Васілій ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён не разлічыў правільна дыстанцыю, не паспеў спыніць легкавік, дапусціў сутыкненне.
|
|