Несмотря жизненные обстоятельства, ушачанин Юрий Рубис себя посвящает детям. 21.by

Несмотря жизненные обстоятельства, ушачанин Юрий Рубис себя посвящает детям

27.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З Юрыем Анатольевічам Рубісам і яго сям’ёй мяне пазнаёміў выпадак. Не так даўно, гуляючы ў скверы, мая дачка згубіла тэлефон: яго ўбачылі дзеці мужчыны і, як і належыць дзейнічаць у такім выпадку, разам з татам занеслі знаходку ў райаддзел міліцыі. Праз паўгадзіны апарат ужо вярнуўся да ўладальніцы, якая нават не паспела засмуціцца з-за яго страты. Калі ж я патэлефанавала Юрыю, каб падзякаваць, той шчыра здзівіўся: “Хіба гэты ўчынак заслугоўвае ўвагі? Кожны б так паступіў…”.

Аказалася, што гэтага мужчыну на выгляд я добра ведаю: некалькі год пастаянна сустракаліся на дарозе да школы, куды ён штораніцы праводзіў сваю дачушку, на вучнёўскіх канцэртах у “музыкалцы”. Вось які ўнікальны тата, як дапамагае ў выхаванні дзіцяці – думала тады. Але высветлілася, што ён не памочнік, а галоўны выканаўца гэтай функцыі. Сумеснае жыццё з жонкай у Юрыя не склалася, і неўзабаве тая стварыла новую сям’ю, у якой ужо нарадзілася трое дзетак. Былыя муж і жонка дамовіліся так, што старэйшая Саша застанецца з татам і бабуляй Галінай Андрэеўнай, а не так даўно да іх пераехаў і яе малодшы брацік Ягор: вядома ж, матчын клопат вельмі патрэбны дзецям, але ж для хлопчыка надзвычай важна і мужчынскае выхаванне.

Тата ж цяпер усё сваё жыццё падпарадкоўвае інтарэсам сына і дачкі. І ў яго можна многаму павучыцца. Напэўна, кожны з нас часам вагаецца, на што патраціць вольную гадзіну: паляжаць на канапе перад тэлевізарам ці пагуляць з дзіцём. І мы часцей выбіраем першае, а вось для Юры такая дылема ўвогуле не вядома. Ён цудоўны партнёр ва ўсіх дзіцячых забавах – ці то будаўніцтва замка з канструктара, ці пазлы, ці нават “дочкі-маці”. А па суботах яны ладзяць дамашнія кінасеансы: выбіраюць для прагляду кіно, якое потым абмяркоўваюць. Юрый ставіць мэтай, каб дзеткі былі заняты карыснымі развіваючымі іх таленты справамі. Пяцікласніца Саша асвойвае фартэпіяна і маляванне, спявае ў хоры дзіцячай школы мастацтваў і ў вакальнай студыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі, наведвае нядзельную школу. А яшчэ самастойна займаецца гімнастыкай: напрыклад, паставіла перад сабой задачу навучыцца садзіцца на шпагат, цэлы год рабіла практыкаванні – і лоўка прадэманстравала мне вынік намаганняў! Чым не прыклад для дарослых, якім часта не хапае ўпартасці ў дасягненні мэт. Не адстае ад сястры і Ягор – займаецца ў ДЮСШ дзюдо, запісаўся ў творчыя гурткі.

Калі ж збіраюцца дома разам, ад таты проста не адыходзяць, імкнуцца яму дапамагчы ў хатніх справах. Нядаўна, напрыклад, разам майстравалі кармушкі для курачак, якіх прывезлі з Замошша, дзе ў Галіны Андрэеўны ёсць бацькоўскі дом. Маюць Рубісы і цэлую кампанію дамашніх гадаванцаў: той-тэр’ер і яго ёркшырскі сабрат мірна ўжываюцца з катом і папугаем. І хоць гэта лішні шум і клопат, Юрый лічыць, што догляд за жывёлай выхоўвае ў дзяцей дабрыню і адказнасць.

Да таго ж у прасторнай кватэры месца хапае ўсім. Стары цагляны будынак былых ясляў, дзе размешчана іх жыллё, знешне выглядае не вельмі прывабна, але ж Рубісы імкнуцца зрабіць яго ўтульным – узялі крэдыт на рэканструкцыю і ўжо адрамантавалі некалькі пакояў. З гонарам паказвала мне гаспадыня свае галоўныя “ўладанні” – прыгожую ванную і кухню. Пераўтварыўся і пакой яе дачкі Таццяны, якая, на жаль, ад нараджэння мае цяжкае захворванне, з’яўляецца інвалідам І групы. Практычна ўсё жыццё 28-гадовая дзяўчына праводзіць дома, і мама з братам імкнуцца атуліць яе клопатам. Па прывабным акуратным памяшканні, упрыгожаным рознымі падзелкамі і сувенірамі, ніяк не скажаш, што тут жыве чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. “Вось гэтую паштовачку Таня зрабіла на занятках гуртка па рукадзеллі, якія праводзяць у нас на доме спецыялісты аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Алеся Дукмасава і Іна Ларчанка, – расказвае Галіна Андрэеўна. – Дачка заўсёды вельмі чакае іх візітаў”.

Даходы ў сям’і невялікія – дзве пенсіі і зарплата Юрыя, які працуе ў кацельні вучэбна-курсавога камбіната Ушацкага райсельгасхарча. З яго стараннасцю і ўмелымі рукамі, магчыма, мог бы знайсці і больш даходнае месца, але ў такім выпадку не змог бы вылучаць час для дзяцей. Ды і ёсць пэўныя праблемы са здароўем, якія атрымаў падчас службы ў арміі: трэшчына ў костцы з-за несвоечасовага лячэння ператварылася ў складаны пералом шыйкі бядра – як вынік, некалькі сур’ёзных аперацый і металічная пласціна, якая змацоўвае сустаў. “Ды нічога страшнага, зараз амаль і не баліць!” – гэты хлопец, здаецца, ніколі не скардзіцца. “Такі ён з дзяцінства, вельмі добры і сціплы. Кажу яму – давай купім з зарплаты табе якую абноўку, а ён – ты што, мама, у мяне ўсё ёсць, лепей дзецям што-небудзь прыдбаем. Яго тата кінуў сям’ю, калі ён быў маленькі, магчыма таму сын вырашыў паводзіць сябе па-мужчынску”, – кажа Галіна Андрэеўна.

“Гэта так, наш татачка – самы лепшы!” – прыціскаліся да Юры Саша і Ягорка, калі ўсе члены гэтай незвычайнай сям’і з няпростым лёсам выйшлі ў калідор мяне праводзіць.

“Ну, трымайцеся, Юра!” – паціснула гаспадару руку на развітанне.

“А я і не падаў!” – пачула ў адказ: і з настроем, і з пачуццём гумару ў гэтага хлопца ўсё ў парадку.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Юрыем Анатольевічам Рубісам і яго сям’ёй мяне пазнаёміў выпадак. Не так даўно, гуляючы ў скверы, мая дачка згубіла тэлефон: яго ўбачылі дзеці мужчыны і, як і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика