На дадатную дынаміку

28.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе будаўніцтва, якое адносіцца да ліку ключавых галін і шмат у чым вызначае стан эканомікі, на дасягненне дадатнай дынамікі. Адпаведныя задачы Кіраўнік дзяржавы па-ставіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі.

Пра будаўніцтва жылля Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта пытанне заўсёды было важнейшым прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі ў галіне. Аднак з 2014 года аб’ёмы будаўніцтва пастаянна зніжаюцца — з амаль 7 млн. кв.м у 2010 годзе да амаль 4 млн. кв.м у 2017-м. «І калі з агульнай чаргой у цэлым разабраліся і колькасць усіх маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў штогод зніжаецца, то чарга шматдзетных сем’яў бесперапынна расце, — звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. — Радавацца трэба было б, таму што вырашаем самую галоўную дэмаграфічную задачу. А мы людзям не можам на працягу года, як было прынята рашэнне, выдаць жыллё». За два апошнія гады іх колькасць павялічылася на 8,5 тыс. Пры гэтым паўсюдна не выконваецца даручэнне аб накіраванні шматдзетных сем’яў на будаўніцтва жылля на працягу аднаго года. На пачатак 2018 года з 34 тыс. такіх сем’яў не накіраваны на будаўніцтва 25 тыс., амаль 7 тыс. чакаюць у чарзе больш як тры гады. Аляксандр Лукашэнка назваў такую сітуацыю недапушчальнай і паставіў задачу ўраду сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павялічыць аб’ёмы будаўніцтва жылля для гэтай катэгорыі маючых патрэбу: «Разам з банкамі вызначыце неабходныя крыніцы фінансавання, за два наступныя гады ліквідуйце ўтвораную чаргу і выйдзіце на забеспячэнне шматдзетных сем’яў жыллём на працягу аднаго года, як гэта прадугледжана ўказам нумар 13».

Кіраўнік дзяржавы таксама занепакоены наяўнасцю звышнарматыўных жылых дамоў. Цяпер такіх дамоў у краіне 35. «Гэта, вядома, не 380 дамоў, як у 2013 го-дзе, але і іх быць не павінна. За кожным з іх стаяць нашы суграмадзяне. Ад усіх губернатараў і старшыні Мінскага гарвыканкама патрабую: кожны такі дом узяць пад асабісты кантроль і завяршыць будаўніцтва. Апошні тэрмін — першая палова 2019 года», — пад-крэсліў беларускі лідар. Прэзідэнт даручыў Камітэту дзяржкантролю і Генпракуратуры праана-лізаваць сітуацыю ў гэтым пытанні і прыняць неабходныя меры.

Аляксандр Лукашэнка таксама асабліва адзначыў, што нагляд за выкананнем тэрмінаў будаўніцтва жылля ў рэгіёнах з’яўляецца сферай адказнасці мясцовай улады.

Важнейшым пытаннем Прэзідэнт назваў кошт узводзімага жылля. «Задачай урада застаецца захаванне формулы «адзін квадратны метр з дзяржпад-трымкай не вышэйшы за сярэднямесячную заработную плату». Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў усіх, што дасягненне ўзроўню заработнай платы ў памеры Br1 тыс. не азначае, што метр жылля аўтаматычна павінен каштаваць столькі ж.

Прэзідэнт адзначыў і марудныя тэмпы развіцця рынку арэнднага жылля. За шэсць гадоў яго ўведзена толькі 745 тыс. кв.м, што складае два з паловай працэнты ад агульнага аб’ёму. «Як паказвае практыка, у нас яно вельмі запатрабавана. Толькі ў Мінску на адну такую кватэру 150 і больш жадаючых. Развіццё рынку арэнднага жылля неабходна і для вырашэння пытанняў працоўнай міграцыі», — звярнуў увагу беларускі лідар. Будаўніцтва арэнднага жылля таксама будзе садзейнічаць прыцягненню маладых спецыялістаў у малыя і сярэднія гарады Беларусі.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе будаўніцтва, якое адносіцца да ліку ключавых галін і шмат у чым вызначае стан эканомікі, на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика