Насустрач 100-годдзю БССР. У дні ваеннага ліхалецця

28.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты нанесла  нашай рэспубліцы Вялікая Айчынная вайна. На яе франтах, у падполлі, у партызанах, на акупіраванай  тэрыторыі загінуў кожны трэці беларус.

Нясвіжскі раён поўнасцю быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 4 ліпеня 1941 года (згодна з дакументамі, што захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь). Акупанты жорстка ўстанаўлівалі свой парадак, ажыццяўляючы генеральны план “Ост” —  праграму каланізацыі тэрыторыі, высялення і знішчэння мясцовага насельніцтва.

Зноў жа, згодна з дакументамі Нацыянальнага архіва, у Нясвіжскім раёне за гады вайны было знішчана больш за 6 тысяч яго жыхароў, болей за 300 чалавек угнаны ў рабства, амаль тысяча чалавек загінула на франтах Вялікай Айчыннай, 73 чалавекі — у партызанскіх атрадах і падполлі, прапала без вестак амаль 50 чалавек. (Крыніца даных — кніга “Памяць. Нясвіжскі раён”).

Беларускі народ, разам з іншымі народамі вялікага Савецкага Саюза, выстаяў, перамог карычневую чуму і вызваліў ад яе не толькі свае землі, але і краіны Еўропы. Нізка схіляем галовы  перад памяццю тых, хто не вярнуўся з полымя вайны з фашызмам. Ушаноўваем ветэранаў вайны, што сёння жывуць побач. Яны многа зрабілі для грамадства, для Айчыны, для сваіх дзяцей і ўнукаў, у тым ліку і праводзячы вялікую патрыятычную работу па выхаванні маладога пакалення, заклікаючы берагчы мір, расказваючы пра гераізм і мужнасць, праяўленыя нашымі суайчыннікамі ў барацьбе з ворагам.

На жаль, час — няўмольны, і ветэраны з-за паважанага  ўзросту заканчваюць свой зямны шлях. Вось, напрыклад, у кастрычніку не стала жыхара аграгарадка Лань Сцяпана  Трафімавіча Гуля, кавалера ордэна Айчыннай вайны 2-й ступені. Але для нашчадкаў засталіся яго ўспаміны аб ваенным ліхалецці: “У армію мяне прызвалі ў ліпені  1944 года. Спачатку прайшоў курсы сувязістаў, а затым быў накіраваны на ІІ Беларускі фронт у 548  асобны батальён сувязі. Прымаў удзел у  вызваленні Польшчы, Усходняй Прусіі, Германіі. Асабліва цяжкія баі былі пад Гданьскам… Некалькі разоў быў кантужаны…”.

У саставе 505-га гвардзейскага палка на ІІІ Украінскім фронце служыў ураджэнец вёскі Малева Міхаіл Сямёнавіч Гаціла. Ён удзельнічаў у бітве на возеры Балатон, дзе савецкія войскі разграмілі 11 танкавых дывізій ворага. Вызваляў Вену. Паміж Дунаем і каналамі знаходзіліся два нямецкія  ваенныя заводы (авіяцыйны і суднабудаўнічы) і лагер палонных, дзе працавалі 300 тысяч жанчын і мужчын. Нямецкае камандаванне загадала знішчыць заводы і лагер разам з людзьмі. Толькі варожыя танкі былі разбіты савецкімі салдатамі. Міхаіл Гаціла, залезшы на вежу касцёла, карэкціраваў агонь  артылерыі. Нямецкі снайпер  параніў яго ў твар. Але 300 тысяч палонных удалося выратаваць… Яго ратны шлях адзначаны медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Вены”, “За вызваленне Прагі”.

“Вада ў рацэ была чырвонай ад крыві рускіх і нямецкіх салдат”, — успамінаў пра бітву на Одэры артылерыст Пётр Аляксандравіч Гесь, жыхар в. Гусакі. Ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і медалём “За адвагу”.

У партызанскім атрадзе імя Шчорса брыгады імя Чапаева  змагаўся з ворагам на  акупіраванай тэрыторыі гарадзеец Уладзімір Якаўлевіч Мяркулаў. А ў 1944-м радавым стралком 2-й  гвардзейскай мотастралковай  Чырванасцяжнай брыгады ІІІ Беларускага фронту атрымаў суровае баявое хрышчэнне на літоў-скай зямлі. У баі пад Шауляем быў цяжка паранены. Узнагаро-джаны ордэнам  Айчыннай вайны       1-й ступені, медалём “За адвагу”…

Пра подзвігі сваіх дзядоў і прадзедаў нашчадкі будуць памятаць заўсёды. Трэцяга ліпеня 2019 года Беларусь адзначыць 75-годдзе свайго вызвалення. А 9 Мая 2020 года — 75-годдзе Вялікай Перамогі. Гэта — важныя памятныя даты ў гісторыі Беларусі. Гэта — вехі, ад якіх рэспубліка адлічвае  сваё мірнае, шчаслівае жыццё.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты нанесла  нашай рэспубліцы Вялікая Айчынная вайна. На яе франтах, у падполлі, у партызанах, на акупіраванай 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика