Первый лёд опасен! Помните о правилах безопасности!
28.11.2018
—
Разное
|
Першы лёд заўсёды вабіць аматараў зімовай рыбалкі і дзяцей, якія часта становяцца ахвярамі ўласнай неасцярожнасці. Якіх правілаў трэба прытрымлівацца, каб не здарылася бяды? З гэтага пытання і пачалася наша гутарка са старшынёй раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Эдуардам Гаўрылавічам ВЕРТАШОНКАМ: Першае і галоўнае – не выходзіць на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне 7-10 см. Пераконвацца ў трываласці пакрыцця нагой нельга ні ў якім разе! Гэта можна зрабіць пешняй, палкай ці іншым прадметам. Калі лёд пасля першага ўдару праломваецца, на ім з’яўляецца вада, ступаць на яго нельга. Асабліва небяспечныя месцы – там, дзе ў вадаём упадаюць ручаі, умерзлі кусты і трава, выходзяць грунтовыя воды, б’юць крыніцы. – Так. Таму ім неабходна тлумачыць, што падобныя гульні могуць прывесці да трагедыі. Уладкаванне пляцовак для катання на каньках дазваляецца на мелкаводдзі, у месцах, дзе няма плыняў, пры таўшчыні лёду не менш 10-12 см. А пры масавых мерапрыемствах ён павінен быць у 2 разы большым. – Безразважна часам вядуць сябе і дарослыя, найперш рыбакі… – Аматары падлёднай лоўлі сцвярджаюць, што па першым лёдзе не клёў, а жор. Гэта прытупляе асцярожнасць, але вада не даруе памылак. Кожны рыбалоў павінен мець з сабой хаця б самыя простыя сродкі: выратавальную камізэльку ці нагруднік, вяроўку даўжынёй 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам вагой 400-500 грамаў на другім. Нават на лыжах пераходзіць вадаёмы рэкамендуецца па пракладзенай лыжні з адшпіленым мацаваннем, пры знятых з кісцей рук петлях лыжных палак. Пры наяўнасці рукзака адну яго шлейку трэба зняць з пляча, каб у выпадку неспадзяванай сітуацыі лёгка вызваліцца ад яго. І самае галоўнае – не ўжываць спіртное, якое прытупляе пачуццё небяспекі. – А як дзейнічаць у выпадку, калі ўсё ж праваліўся пад лёд? – Рашуча і хутка! Варта кінуць у бок берага замацаваную на поясе вяроўку, шырока раскінуць рукі і без рэзкіх рухаў імкнуцца выбрацца на лёд, а затым на жываце ці спіне рухацца ў бок берага, адначасова склікаючы людзей на дапамогу. Пры яе аказанні можна выкарыстоўваць дошкі, жэрдкі, вяроўкі, рамяні, шалікі, лыжныя палкі, перадаючы іх пацярпеламу. Набліжацца да яго варта паўзком, абапіраючыся на прадметы, якія павялічваюць плошчу апоры. Выратаванаму трэба аказаць медыцынскую дапамогу, сагрэць. Раённая арганізацыя таварыства выратавання на водах звяртаецца да ўшачан з просьбай прытрымлівацца названых мер бяспекі, жадае прыемнай рыбнай лоўлі і шчаслівага вяртання дадому! Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы лёд заўсёды вабіць аматараў зімовай рыбалкі і дзяцей, якія часта становяцца ахвярамі ўласнай неасцярожнасці. Якіх правілаў трэба прытрымлівацца, каб не... |
|