Два мінчукі з сякерай абрабавалі пенсіянерку — на 15 рублёў. 21.by

Два мінчукі з сякерай абрабавалі пенсіянерку — на 15 рублёў

28.11.2018 16:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Лагойскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце разбойнага нападу на 76-гадовую жанчыну.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 25 лістапада ў вёсцы Аскрышына Лагойскага раёна. У дом пенсіянеркі зайшлі два мужчыны і запатрабавалі аддаць ім грошы. Пры гэтым мужчыны пагражалі сякерай. Забраўшы 15 рублёў, яны ўцяклі.

У міліцыю звярнулася на наступны дзень дачка пацярпелай, якая прыйшла наведаць маці.

Праваахоўнікі высветлілі, што на жанчыну напалі 40-гадовыя мінчукі. Адзін з якіх быў раней неаднаразова судзімы, апошні раз — у 2017 годзе за хуліганства. Другі працуе электраманцёрам у сталіцы. Мужчын затрымалі па падазрэнні разбоі, учыненым групай асоб.

Следчыя знайшлі і сякеру, і грошы. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Лагойскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце разбойнага нападу на 76-гадовую жанчыну. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 25 лістапада...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика