Вінаваўца ДТЗ у Івацэвічах пачаў помсціць іншым машынам. 21.by

Вінаваўца ДТЗ у Івацэвічах пачаў помсціць іншым машынам

28.11.2018 21:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Івацэвічах кіроўца учыніў ДТЗ, а потым пайшоў за яго помсціць іншым машынам, інфармуе БЕЛТА.

Здарэнне адбылося ў цэнтры горада 20 лістапада каля 7:20. Мясцовая жыхарка ехала на сваім аўто па вуліцы Леніна і прытармазіла перад "ляжачым паліцыянтам" каля школы. У гэты час у яе аўто ўрэзалася машына, за рулём якой быў малады мужчына.

Пасля гэтага мужчына выскачыў са свайго аўто, пераскочыў праз капот і кінуўся бегчы. А праз нядоўгі час у міліцыю паступіла паведамленне, што непадалёк ад спіртзавода нейкі мужчына паводзіць сябе неадэкватна: кідаецца пад машыны на праезнай частцы і збіў люстэрка ў аўтамабілі. Уладальнік гэтага аўто затрымаў буяна і выклікаў міліцыю.

Медагляд паказаў, што малады чалавек быў цвярозы і не пад уздзеяннем наркотыкаў. Яго маці распавяла, што некалькі дзён таму яе сыну паведамілі пра звальненне з працы. Гэта балюча паўплывала на мужчыну — ён страціў сон і душэўную раўнавагу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Івацэвічах кіроўца учыніў ДТЗ, а потым пайшоў за яго помсціць іншым машынам, інфармуе БЕЛТА. Здарэнне адбылося ў цэнтры горада 20 лістапада каля 7:20....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика