На повестке дня заседания президиума Шумилинского райсовета депутатов – заработная плата
29.11.2018
—
Разное
|
Тэма заработнай платы, дакладней, работы, якая праводзіцца ў раёне па выкананні заканадаўства аб працы, выканання прагнозных параметраў па росце заработнай платы стала асноўнай падчас абмеркавання на апошнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.
Узровень заработнай платы – індыкатар, лакмусавая папера фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў, паказчык вытворчасці працы. “У нашым раёне сёлета прыняты пэўныя меры па выкананні прагнозных паказчыкаў па росце заработнай платы, – зазначыла перад пачаткам абмеркавання тэмы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. – Па-першае, з красавіка ў раёне няма арганізацый з заработнай платай ніжэй мінімальнай, у той час як яшчэ ў студзені такіх арганізацый было шэсць. Па-другое, назіраюцца тэмпы росту ўзроўню намінальнай заработнай платы. Так, у студзені-верасні яна вырасла ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ў 1,2 раза (тэмп росту склаў 121,4%). Па-трэцяе, палепшылася сітуацыя па выплаце заработнай платы. Па стану на 1 лістапада запазычанасці па выплаце бягучай зарплаты не было.
Разам з тым, пытанняў і праблем застаецца шмат, і сітуацыя на 1 снежня складваецца няпростая, у тым ліку і з выкананнем прагнозных параметраў па росце зарплаты як у асобных арганізацыях, так і ў цэлым па раёне, і з выплатай заработнай платы ў сельскагаспадарчых арганізацыях, і абавязковых плацяжоў”.
За студзень-верасень бягучага года ўзровень сярэдняй заработнай платы па раёне склаў 636,3 рублі пры заданні 650,8 руб. (97,8%). За верасень гэтая лічба склалася ў межах 688,3 руб. пры плане 674,4 руб., выкананне 102,1%. У доларавым эквіваленце сярэдняя зарплата за верасень склала 324,8 долараў ЗША.
З дакладам па тэме выступіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка. Дакладчык прадставіла дэталёвы аналіз сітуацыі па выкананні даведзеных заданняў па росце зарплаты па кожным прадпрыемстве і агучыла прычыны іх невыканання.
Так, пры агульным выкананні задання за верасень, заданне асобнымі арганізацыямі не выконваецца як за верасень, так і з пачатку года. Працэнт выканання задання за верасень складае ад 63,4% Шумілінскім ПМС да 117,5% Шумілінскай ПМК-70.
Па падліках Святланы Віктараўны, самая нізкая зарплата па раёне ў верасні склалася ў КУП БАН Шумілінскага раёна, КУСГП “Мішневічы”, ААТ “Прыдзвінскі”. Лідзіруюць па ўзроўні сярэдняй зарплаты электрасувязісты (1403,7 руб.), СТАА “Вітконпрадукт” (1058,5 руб.), АЗС “Віцебскаблнафтапрадукта” (1016,7 руб.).
На пасяджэнні былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў арганізацый, дзе не забяспечваецца выкананне ўстаноўленых заданняў па росце зарплаты. У прыватнасці, слова трымалі дырэктар ОКЗ Павел Манак, дырэктар КУП БАН Віктар Бабічаў, дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў, дырэктар Шумілін-скага філіяла “Аблпаліўзбыту” Уладзімір Кійко.
Прадпрыемствам трэба зніжаць выдаткі на вытворчасць, шукаць новыя высокарэнтабельныя рынкі збыту, пашыраць асартымент аказваемых паслуг за кошт укаранення новых відаў дзейнасці. У адваротным выпадку павысіць узровень заработнай платы не будзе магчымасці.
На пасяджэнні прэзідыума было заслухана і абмеркавана пытанне “Аб практыцы работы Мішневіцкага сельскага Савета дэпутатаў па развіцці і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, рэалізацыі мерапрыемстваў па ідэнтыфікацыі сельскагаспадарчай жывёлы прыватнага сектара”. З дакладам выступіла старшыня Мішневіцкага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Зязюлька.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №93 ад 30.11.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заработная плата: прагнозы і рэаліі Тэма заработнай платы, дакладней, работы, якая праводзіцца ў раёне па выкананні заканадаўства аб працы, выканання прагнозных... |
|