Славутыя землякі Піншчыны. Вучоны ў галіне алергалогіі, імуналогіі, прафпаталогіі, заслужаны дзеяч Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Федаровіч. 21.by

Славутыя землякі Піншчыны. Вучоны ў галіне алергалогіі, імуналогіі, прафпаталогіі, заслужаны дзеяч Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Федаровіч

02.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

С.В. ФедоровичСяргей Уладзіміравіч Федаровіч нарадзіўся 22 мая 1939 года ў вёсцы Малыя Дворцы Пінскага павета (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці).

Вышэйшую адукацыю атрымаў у Ленінградскім санітарна-гігіенічным медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1967 годзе. З 1968 года працаваў навуковым супрацоўнікам у аддзеле прафпаталогіі Беларускага навукова-даследчага скурна-венералагічнага інстытута, дзе ў 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фізіка-хімічныя паказчыкі скуры і імуналагічныя характарыстыкі хворых алергічнымі дэрматозамі».

У 1975 годзе Сяргей Уладзіміравіч быў выбраны на пасаду асістэнта, а ў 1988 годзе – дацэнта кафедры прафпаталогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Эпідэміялогія, патагенез, клініка, дыягностыка, лячэнне і прафілактыка лекавай алергіі».

У 1988 годзе С. У. Федаровіча назначаюць галоўным алерголагам Мінздрава; выбіраюць на пасаду дацэнта кафедры прафпаталогіі БелМАПО, у 1989 годзе – загадчыкам кафедры медыцыны і гігіены Беларускага інстытута фізічнай культуры. У 1990 годзе – зацверджаны ў званні прафесара.

Сяргей Уладзіміравіч ставіць пытанне стварэння ў ГУ «ІРНПЦ гігіены» клінічнай лабараторыі прафпаталогіі, і з 1993 года С. У. Федаровіч кіруе клінічным аддзелам прафпаталогіі і алергалогіі ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены». У 1996 годзе Сяргею Уладзіміравічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

С. У. Федаровіч з’яўляецца кіраўніком навукова-даследчых работ, а таксама Грантаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. Вынікі навукова-даследчых работ укаранёны ў практыку аховы здароўя са значным сацыяльным і эканамічным эфектам. Таксама ён з’яўляецца кансультантам трох Рэспубліканскіх цэнтраў (алергалогіі, прафпаталогіі і дэрмата-венералогіі) і кансультантам Рэспубліканскай станцыі санітарнай авіяцыі. На працягу амаль 50-ці гадоў аказвае пастаянную лячэбную, кансультатыўную і арганізацыйна-метадычную дапамогу хворым па ўсёй краіне.

Сяргей Уладзіміравіч з’яўляецца кіраўніком Рэспубліканскага цэнтра пабочнага дзеяння лекаў, Старшынёй Рэспубліканскага навуковага таварыства імунолагаў. С. У. Федаровіч выбраны ў склад праўлення навуковага таварыства алерголагаў і імунолагаў краін СНД, уваходзіць у склад Прэзідыума Міжнароднага таварыства алерголагаў і імунолагаў, з’яўляецца старшынёй секцыі па гігіене працы і прафпаталогіі праблемнай Камісіі Мінздрава Рэспублікі Беларусь, членам Вучонага савета РНПЦ гігіены і спецыялізаваных саветаў БДМУ і ГУ «ІРНПЦ гігіены» па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Сяргей Уладзіміравіч – член рэдакцыйнай калегіі часопісаў «Экалогія і здароўе», «Імуналогія».

Пад кіраўніцтвам С. У. Федаровіча ў краіне распрацавана і ўкаранёна тэхналогія спелеалячэння, якая не мае аналагаў у свеце. У Салігорску, на ПА «Беларуськалій», створана падземная рэспубліканская бальніца. 95% хворых, якія прайшлі лячэнне, адчуваюць сябе пасля «падземкі» вылечанымі. У ходзе даследаванняў раслінных алергенаў, праведзеных клінічным аддзелам прафпаталогіі і алергалогіі РНПЦ распрацаваны і ўкаранёны метад спецыфічнай імунатэрапіі. Айчынная імунаферментная тэст-сістэма замяніла імпартную, пасля якой дыягностыка туберкулёзу стала танней у 8 разоў.

Дзякуючы новым тэхналогіям на Мінскім трактарным заводзе зменшылася прафзахворвальнасць. Упершыню даследавана прафесійная алергія на Аршанскім ільнокамбінаце; прапанаваны і прыменены арыгінальныя прэпараты. Шматпланавыя навуковыя распрацоўкі дазволілі знізіць захворвальнасць на Мазырскім нафтаперапрацоўчым, полацкім заводзе «Шкловалакно», Магілёўскім ПА «Хімвалакно», Гродзенскім ПА «Азот». Прапанаваны і ўкаранёны ахоўны крэм Фёдаровіча для прафілактыкі алергіі.

Пад кіраўніцтвам С. У. Федаровіча падрыхтаваны 22 кандыдаты і адзін доктар медыцынскіх навук.

С. У. Федаровіч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і двойчы прэміі НАН Беларусі, узнагароджаны дыпломам «Лепшы вынаходнік Мінскай вобласці», Дыпломам і медалём ІІІ Міжнароднай выстаўкі-кірмашу новых тэхналогій, абсталявання, спосабаў лячэння «Свет вынаходстваў і арыгінальных ідэй» у г. Сочы (2003).

Прафесар С. У. Фёдаравіч з’яўляецца аўтарам больш за 500 навуковых работ, у тым ліку 34 манаграфій, 28 метадычных рэкамендацый, 6 інструкцый, болей 100 вынаходстваў і рацпрапаноў. Землякі выбралі Сяргея Уладзіміравіча Ганаровым грамадзянінам Пінскага раёна.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика