За суткі ў Беларусі адбылося 43 пажары, 7 чалавек загінулі
02.12.2018 14:51
—
Разное
|
Фота з архіву За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 43 пажары, ахвярамі здарэнняў сталі 7 чалавек. Пра гэта паведамляе Два чалавекі загінулі на пажары ў вёсцы Белавусаўшчына Пружанскага раёна. Тут пад раніцу нядзелі загарэўся трохкватэрны цагляны дом. Адна з кватэраў належала пенсіянерцы 1953 года нараджэння, дзве астатнія былі нежылыя. Загінула гаспадыня кватэры, а таксама яе сужыцель. Яшчэ два чалавекі загінулі на пажары ў Бабруйску: у нежылы дома самавольна прайшлі двое мужчынаў і, верагодна, спрычыніліся да ўзгарання. Іх асобы і прычына здарэння высвятляюцца. Таксама пажары з гібеллю людзей здарыліся ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Выратавальнікі адзначаюць, што часцей за ўсё прычынай узгарання робіцца непагашаная цыгарэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 43 пажары, ахвярамі здарэнняў сталі 7 чалавек. Пра гэта паведамляе МНС на сваім сайце. Два чалавекі загінулі на... |
|