У бальніцы ў Светлагорску памёр хлопчык, які ўпаў з балкона 6-га паверха. 21.by

У бальніцы ў Светлагорску памёр хлопчык, які ўпаў з балкона 6-га паверха

04.12.2018 12:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ranak.me

Раніцай 4 снежня ў бальніцы ў Светлагорску памёр 4-гадовы хлопчык, які ўпаў з балкона 6-га паверха, інфармуе "Ранак". Еўрарадыё паведамляла, што здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны 3 снежня. Паводле папярэдніх дадзеных, у кватэры з хлопчыкам была яго цётка. Калі на нейкі час яна выйшла ў іншы пакой, дзіця адчыніла дзверы і апынулася на балконе. А пасля ўпала. Хлопчыка ўбачылі на снезе прахожыя, якія выклікалі "хуткую" і міліцыю. У вельмі цяжкім стане яго завезлі ў бальніцу.

Па версіі сайта ranak.me, хлопчык быў на выхаванні ў бабулі. Але напярэдадні яна пакінула яго ў сваёй дачкі, цёткі дзіцяці. Следчыя высвятляюць абставіны трагічнага здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ranak.me Раніцай 4 снежня ў бальніцы ў Светлагорску памёр 4-гадовы хлопчык, які ўпаў з балкона 6-га паверха, інфармуе "Ранак". Еўрарадыё паведамляла, што здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика