Рядом с ФОК «Юность-Ушачи» ведутся работы по строительству футбольного поля
05.12.2018
—
Разное
|
Слова “Бонфеста” ў Беларусі цяпер будуць ведаць не толькі аматары італьянскіх сыроў, што з’яўляюцца брэндам Тураўскага малочнага камбіната, а і прыхільнікі самай папулярнай у свеце спартыўнай гульні. Справа ў тым, што названае прадпрыемства сумесна з Беларускай федэрацыяй футбола і мясцовымі органамі ўлады рэалізуе сацыяльны праект “Bonfesto – дзецям”, мэтай якога з’яўляецца будаўніцтва ў гарадах і пасёлках рэспублікі футбольных палёў. Першы спартыўны аб’ект гэтай праграмы ўрачыста адкрылі 2 верасня ў Іванаве ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. Плануецца, што неўзабаве падобныя палі з’явяцца яшчэ ў 77 населеных пунктах Беларусі, у ліку якіх і наш гарпасёлак. Зрэшты, пастаянныя наведвальнікі комплексу “Юнацтва-Ушачы” і жыхары навакольных вуліц ужо заўважылі, што ў кастрычніку побач з ім разгарнуліся будаўнічыя работы. Як паведаміў нам загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Сяргей Іванавіч Ціханёнак, ля комплексу з’явіцца футбольнае поле са штучным пакрыццём. Названы вышэй праект – гэта працяг папярэдняга, “Родны кут – дзецям”, які ажыццяўляўся некалькі год таму, у выніку чаго ля Ушацкай школы была пабудавана міні-футбольная пляцоўка. Варта адзначыць, што ініцыятыва, якая з’яўляецца яркім узорам дзяржаўна-прыватнага партнёрства, мае падтрымку на самым высокім узроўні: Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведнае распараджэнне, дзякуючы чаму чыноўнікі на месцах аказвалі максімальную дапамогу ў ператварэнні важнай для юнага пакалення ідэі ў жыццё. Пра нефармальны падыход да рэалізацыі праекта сведчыць і сітуацыя, якая склалася пры будаўніцтве новага аб’екта ва Ушачах. Справа ў тым, што стандартныя памеры пляцовак, якія ўзводзяцца ў рамках ініцыятывы, – 20х40 метраў, тады як ушацкі комплекс мае вострую патрэбу ў вялікім полі, што дасць магчымасць запрашаць на зборы каманды па футболе, гандболе, праводзіць трэніроўкі на адкрытым паветры для спартсменаў розных зборных і навучэнцаў нашай ДЮСШ. Гэта ж, у сваю чаргу, паспрыяе акупляльнасці аб’екта. А таму кіраўніцтва раёна выступіла з ініцыятывай пабудаваць ва Ушачах у рамках праекта поле памерам 40х60 метраў. Канечне, гэта патрабавала значных укладанняў, і рашыць пытанне было няпроста. І тут неацэнную дапамогу аказалі наш дэпутат, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, прэм’ер-міністр краіны, кіраўнік БФФ Сяргей Мікалаевіч Румас, намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Пятровіч Партны. На першым этапе давялося прайсці шмат узгадненняў у Міністэрстве спорту і турызму краіны. У выніку Беларуская федэрацыя футбола прафінансуе больш доўгую агароджу поля. Тураўскі малочны камбінат пакрыў кошт штучнага газона раней запланаванай плошчы, астатнія ж квадратныя метры мяркуецца аплаціць за кошт абласных сродкаў – рашэнню гэтага пытання паспрыяў кіраўнік Прыдзвінскага рэгіёна Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. Што датычыцца будаўніцтва асновы поля, то за гэты працэс адказваюць мясцовыя органы ўлады. Для выканання работ былі прыцягнуты прадпрыемствы розных раёнаў вобласці: усталяваннем дрэнажнай сістэмы займаліся бешанковіцкія меліяратары, устаноўкай бардзюраў – ушацкае ПУП “Ніксілбуд”, будаўніцтвам асновы – Лепельскае ДБУ-34. З работнікамі апошняга давялося пагутарыць непасрэдна на будпляцоўцы. На момант нашага візіту тут працавала брыгада з некалькіх чалавек і тры адзінкі тэхнікі. – Аснова футбольнага поля будзе складацца з шасці слаёў, якія вырабляюцца з пясчана-гравійнай сумесі, шчэбеню розных фракцый, – расказвае майстар Уладзімір Генадзьевіч Паўлоўскі. – Калі гэты этап работ будзе завершаны, пачнецца ўкладка штучнага пакрыцця, устаноўка агароджы. – Збіраемся таксама зрабіць падыход да поля (гэта будзе дарожка з пліткі), правесці добраўпарадкаванне вакол аб’екта. Ну і, канечне, неабходна набыць футбольныя вароты – зрабіць гэта плануем за кошт заробленых спарткомплексам сродкаў, – далучаецца да размовы С.І.Ціханёнак. У час нашай гутаркі на прабежку выйшла група юных спартсменаў Ушацкай ДЮСШ – дзеці наразалі кругі вакол комплексу, паглядаючы ў бок будоўлі. У новым сезоне іх трэніроўкі перамесцяцца на сучасны аб’ект, які зробіць наш храм спорту яшчэ больш шматфункцыянальным. Наталля БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слова “Бонфеста” ў Беларусі цяпер будуць ведаць не толькі аматары італьянскіх сыроў, што з’яўляюцца брэндам Тураўскага малочнага камбіната, а і прыхільнікі...
|
|