BMW у Жлобінскім раёне з'ехала ў меліярацыйны канал. 21.by

BMW у Жлобінскім раёне з'ехала ў меліярацыйны канал

10.12.2018 10:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Трагічная аварыя адбылася ў Жлобінскім раёне, загінулі два чалавекі. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавяла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Дар'я Смаляк.

ДТЗ адбылося ўдзень 9 снежня. 37-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем машынай. Аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху і перакуліўся ў меліярацыйны канал. Лёд на канале не вытрымаў вагі аўто і праламіўся, ад чаго машына патанула. Пры гэтым, як удакладняе прэс-служба МУС, загінулі кіроўца і яго 59-гадовая маці, якая ехала на заднім сядзенні.

Спецыялісты высвятляюць акалічнасці ДТЗ. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Трагічная аварыя адбылася ў Жлобінскім раёне, загінулі два чалавекі. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавяла інспектар аддзялення агітацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика