Старшыня раённага Савета дэпутатаў сустрэўся з жыхарамі Крэва
10.12.2018
—
Разное
|
Чарговая сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Івана Рамановіча з людзьмі па месцы іх жыхарства прайшла ў аграгарадку Крэва.
Іван Іванавіч наведаў абноўлены магазін “Родны кут”, пацікавіўся яго работай, пабываў на пункце бытавога абслугоўвання, у паштовым аддзяленні, участковай бальніцы, заглянуў у магазін “Еўраопт”, які з’яўляецца канкурэнтам “Роднага кута”, прыняў удзел у паказных занятках на пункце абвяшчэння і збору Крэўскага сельвыканкама, што праводзіліся сумесна з райваенкаматам, пагутарыў з удзельнікамі гэтага мерапрыемства. Іван РАМАНОВІЧ гутарыць з работніцай магазіна “Родны кут”. Старшыня Жодзішкаўскага сельвыканкама Святлана КУЧАРАВА прыехала ў Крэва на мерапрыемства і заадно заглянула ў мясцовы “Еўраопт”. Размова на пункце бытавога абслугоўвання. Выступленне перад удзельнікамі паказных заняткаў на пункце абвяшчэння і збору. У будынку Крэўскай участковай бальніцы працуе аптэчны ларок. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговая сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Івана Рамановіча з людзьмі па месцы іх жыхарства прайшла ў аграгарадку Крэва. |
|