Форум НДА Берасцейшчыны прайшоў у Берасці ўпершыню за 20 год
10.12.2018 17:40
—
Разное
|
8 снежня ў Берасці адбыўся Форум НДА Берасцейшчыны, які сабраў каля 80 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый вобласці, прадстаўнікоў бізнэс-супольнасці, СМІ, гасцей з Менску, Гомеля, Віцебску і Варшавы. Удзельнікі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця грамадзянскай супольнасці на Берасцейшчыне і звярнуліся з адкрытым зваротам да мясцовых уладаў, СМІ і бізнэсоўцаў з заклікам больш актыўна ўзаемадзейнічаць з грамадскімі арганізацыямі. Арганізатарам Форуму выступіла Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у партнёрстве з Асамблеяй НДА “Беларусі”. Асноўная праца на Форуме была разбіта на тры тэматычная блокі: дачыненні паміж НДА і мясцовымі уладамі, супраца са СМІ і фінансаванне грамадскіх арганізацый. Экспертаў запрашалі з розных рэгіёнаў Беларусі: выступалі прадстаўнікі Social Weekend, Фонду Льва Сапегі, кампаніі “Будзьма Беларусамі”, міжнароднай арганізацыі Pact і інш. Падчас абмеркавання гучалі цікавыя прапановы ад экспертаў і ўдзельнікаў, якія пасля былі сфармаваныя ў выніковую рэзалюцыю Форуму. Так, прадстаўнік “Вячэрняга Брэста” Барыс Паўлоўскі выказаў ідэю стварэння агульнага партала НДА Берасцейшчыны. Прадстаўнікі часопісаў Citydog і Бінокль прапаноўвалі больш выкарыстоўваць сучасныя інтэрактыўныя формы падачы інфармацыі пра дзейнасць НДА: сторытэллінг, аўтарскія праекты, карткі і інш. Гучалі прапановы ў адрас бізнэса карыстацца прынцыпамі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, развіваць традыцыі валанцёрства сярод сваіх супрацоўнікаў. А ў адрас мясцовых уладаў прадстаўнікі трэцяга сектару скіравалі прапанову праводзіць адкрытыя конкурсы праектаў, накіраваныя на развіццё лакальных супольнасцяў, за кошт сродкаў абласнога, гарадскіх і раённых бюджэтаў. Па словах кіраўніка АРР “Дзедзіч” Дзмітрыя Шыманскага, Форум дасягнуў сваёй мэты: - Па-першае, мы хацелі, каб прадстаўнікі НДА Берасцейшчыны пазнаёміліся паміж сабой, наладзілі камунікацыю – адзначыў Д. Шыманскі. – А галоўным вынікам Форуму я лічу рэзалюцыю – зварот, які ўдзельнікі накіравалі ў адрас мясцовых улад, СМІ і бізнэса. Ён заклікае больш актыўна ўзаемадзейнічаць з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і дапамагаць развіццю трэцяга сектара на Берасцейшчыне. Падчас Форуму прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Валанцёр года на Берасцейшчыне” і “Праект года на Берасцейшчыне”. Лепшымі валанцёрамі сталі Ганна Хаміцкая і Анастасія Чайчыц, якія атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Гран-пры конкурсу “Праект года” атрымала ініцыятыва “Дыялекты” з анлайн-мапай аўдыёзапісаў дыялектных гаворак Беларусі. Прызы ў розных намінацыях атрымалі таксама 13 іншых праектаў з розных раёнаў вобласці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 снежня ў Берасці адбыўся Форум НДА Берасцейшчыны, які сабраў каля 80 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый вобласці, прадстаўнікоў бізнэс-супольнасці, СМІ, гасцей... |
|