У самалёце "Белавія" ў Кіеве заўважылі памылку ў бартавым камп'ютары. 21.by

У самалёце "Белавія" ў Кіеве заўважылі памылку ў бартавым камп'ютары

11.12.2018 17:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фотакалаж: onliner.by

Зусім нядаўна прагрымела ў СМІ гісторыя з самалётам "Белавія", які ў кіеўскім аэрапорце "Барыспаль" знёс ліхтары на ўзлётна-пасадачнай паласе. А onliner.by піша пра яшчэ адну гісторыю з беларускім самалётам. Здарэнне адбылося на наступны дзень пасля жорсткай пасадкі самалёта ў кіеўскім аэрапорце. 

Адна з пасажырак ляцела з Кіева транзітам праз Мінск на самалёце "Белавія". Калі пасажыры ўжо былі на борце, яны трапілі ў стрэсавую сітуацыю. "Нас пасадзілі ў самалёт, мы пайшлі на ўзлёт, і самалёт заглух. Проста заглух. Святло згасла, перастала працаваць вентыляцыя. Капітан паведаміў пра няспраўнасць. Нас вяртаюць назад", — апісвае дзяўчына здарэнне. 

Сем пасажыраў адмовіліся ляцець гэтым рэйсам і забралі багаж, каб адправіцца на самалёце іншай авіякампаніі.

Самалёт "Белавія" паляцеў у Мінск пасля праверкі. Праз нейкі час пасажырка атрымала прабачэнні ад беларускай авіякампаніі. "Учора ў аэрапорце "Барыспаль" пры буксіроўцы на кропку запуску камандзір заўважыў памылку ў бартавым камп'ютары самалёта. Экіпажам было прынята рашэнне вярнуцца назад на стаянку для праверкі ўсіх сістэм", — гаворыцца ў тлумачэнні. 

Пасля агляду самалёт адпарвіўся ў Мінск. Затрымка склала 2 гадзіны 45 хвілінаў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотакалаж: onliner.by Зусім нядаўна прагрымела ў СМІ гісторыя з самалётам "Белавія", які ў кіеўскім аэрапорце "Барыспаль" знёс ліхтары на ўзлётна-пасадачнай паласе. А...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика