Встречи не для «галочки». Депутат райсовета Сергей Аваднёв постоянно встречается с жителями своего избирательного округа
11.12.2018
—
Разное
|
Працоўны дзень С.Я.Аваднёва ўключае мноства розных спраў – пасада начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях адказная і аднімае нямала часу. Але Сяргей Яўгенавіч паспяхова спраўляецца не толькі з функцыямі кіраўніка, а і з дэпутацкай дзейнасцю. “Дзякуй, што нас не забываеце!”, “Можаце не прадстаўляцца, мы вас і так добра ведаем!” – такія словы чуў дэпутат раённага Савета ад жыхароў вёсак яго Глыбацкай выбарчай акругі падчас нядаўняй сустрэчы, што яўна сведчыла аб яго пастаяннай сувязі са сваімі выбаршчыкамі. У зоне яго адказнасці знаходзіцца 21 населены пункт Сарочынскага і Ушацкага сельсаветаў, абсалютная большасць з якіх – невялікія вёсачкі: Канцавыя, Шчарбёнкі, Кублішчына, Федаронкі, Лазоўка, Крошына, Станулева і іншыя. Трэба сказаць, што ў гэтай дзейнасці ў Сяргея Яўгенавіча яшчэ невялікі вопыт – дэпутатам раённага Савета сёлета ён абраны ўпершыню. Але актыўнасць і прынцыповасць дазваляюць яму спраўляцца з дадатковай нагрузкай. За прайшоўшы перыяд С.Я.Аваднёў правёў больш 10 сельскіх сходаў з выбаршчыкамі, сустрэч у працоўных калектывах. Ён унікае ў кожнае пытанне, з’яўляецца членам прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, а таксама адказвае за дзейнасць камісіі па пытаннях законнасці і мясцовага самакіравання. Што хвалюе людзей? Нядаўна да народнага абранніка звярнуліся жыхары вёскі Ціханяты наконт грэйдзіравання дарогі да населенага пункта, а ў хуткім часе ўжо дзякавалі за аператыўнае вырашэнне іх пытання – высветліўшы на месцы, што пад’езд да вёскі сапраўды пакідае жадаць лепшага, Сяргей Яўгенавіч дамовіўся з дарожнай службай аб выпраўленні сітуацыі. Аналагічную тэму ўздымалі і ў Лутава Сяльцы, па магчымасці зрабіць ямачны рамонт прасілі ў Глыбачцы. Па гэтых зваротах ужо ёсць дамоўленасць з ДРБУ-105: пры спрыяльных умовах надвор’я работы будуць выкананы. У бліжэйшы час задаволіцца запыт наконт зносу старога трухлявага дома ў Крошыне – выратавальнікі даволі часта займаюцца падобным. А вось праблема, агучаная на апошняй сустрэчы ў Глыбачцы, куды больш глабальная: жыхароў не задавольвае якасць вады. – Пастаянныя зносіны з выбаршчыкамі дазваляюць глыбей унікнуць у тую ці іншую праблему, паглядзець на сітуацыю іх вачыма. Таму і стараюся па магчымасці часцей “ісці ў народ”. Зразумела, што многія хвалюючыя пытанні немагчыма вырашыць адразу, але яны выносяцца для абмеркавання на сесіі Савета, пасяджэнні прэзідыума. Зрэшты, звярнуцца да мяне выбаршчыкі могуць не толькі падчас сустрэч, а і на асабістых прыёмах, якія праводжу ў аддзеле (першая серада месяца з 8 да 13 гадзін), на “прамыя тэлефонныя лініі” (першая субота месяца з 9 да 12 гадзін па нумары 5-71-01). Не саромейцеся ўздымаць праблемы, будзем разбірацца і шукаць шляхі іх вырашэння на раённым узроўні, – гаворыць С.Я.Аваднёў. Выратавальнікамі сёлета быў выкананы немалы аб’ём работ па навядзенні парадку ў раёне, асаблівае месца ў гэтым плане займала барацьба з баршчэўнікам. Выдаляўся ён і на тэрыторыі Глыбацкай акругі – у Ваўчо, Ціханятах і на пад’ездзе да Слабодкі. Прычым, за няпростую справу браліся ўсе работнікі аддзела разам з начальнікам і яго намеснікамі. Ёсць у службы і падшэфны населены пункт па добраўпарадкаванні – Лутава Сяльцо. Калектыў РАНС на чале з С.Я.Аваднёвым заўсёды з’яўляецца ўдзельнікам усіх значных раённых мерапрыемстваў, не застаецца ўбаку і ад дабрачынных спраў – мы пісалі, напрыклад, пра выдаленае выратавальнікамі бясплатна дрэва ў двары ветэрана вайны ва Ушачах, спонсарскую дапамогу аддзяленню дзённага знаходжання для інвалідаў у Градзянцы. І хоць гэтыя населеныя пункты не ўваходзяць у выбарчую акругу дэпутата, сваю пазіцыю Сяргей Яўгенавіч патлумачыў так: “Дапамога людзям з абмежаванымі магчымасцямі і тым больш ветэранам вайны – гэта святое!” С.Я.Аваднёву часта даводзіцца адкладаць асабістыя справы на потым і рашаць пытанні грамадскія. Сур’ёзны і адказны, ён не будзе абяцаць дарэмна, але для землякоў, тых, каму патрэбна дапамога, зробіць усё, што ў яго сілах. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працоўны дзень С.Я.Аваднёва ўключае мноства розных спраў – пасада начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях адказная і аднімае нямала часу. Але Сяргей... |
|