Пасля гібелі ў Наваполацку рабочага распачалі крымінальную справу, артыкул — "прычыненне смерці па неасцярожнасці", інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт. Трагедыя адбылася каля 12-й гадзіны ў аўторак, 11 снежня. Пры рамонце будынка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта 54-гадовы мужчына быў траўмаваны скінутымі зверху лесвічнымі парэнчамі. Рабочыя выкідалі будаўнічае смецце і дэмантаваныя канструкцыі з акна чацвёртага паверха на зямлю. Пры гэтым не пераканаліся ў бяспецы сваіх дзеянняў. Рабочы памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
Фота: gorod214.by Пасля гібелі ў Наваполацку рабочага распачалі крымінальную справу, артыкул — "прычыненне смерці па неасцярожнасці", інфармуе БЕЛТА са спасылкай на...