Славутыя землякi Пiншчыны. Вучоны-медык, асветнік Рафал Юзаф Чарвякоўскі
16.12.2018
—
Разное
|
>
У 1771 годзе Рафал Чарвякоўскі накіраваны ў Італію вывучаць медыцыну. Потым пры падтрымцы польскага грамадскага дзеяча, рэфарматара вышэйшай адукацыі Хуга Калантая ён сем гадоў правёў у Рыме, дзе 16 сакавіка 1776 года атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1777 годзе па асабістай просьбе Р. Чарвякоўскага папа рымскі Пій VI вызваліў яго ад духоўнага тытула і звання. Праходзіў медыцынскую практыку ў шпіталях Неапаля, Фларэнцыі, Падуі, Турына, Вены, Парыжа і Берліна. 5 (16) кастрычніка 1779 года накіраваны з Пінска ў Кракаў выкладаць медыцыну ў Галоўнай кароннай школе (Ягелонскі ўніверсітэт), з 1780 года – прафесар. Заснаваў там кафедру анатоміі, хірургіі і акушэрства. Трэба адзначыць, што такія дысцыпліны не чыталі тут студэнтам з самага заснавання ўніверсітэта – больш чатырох стагоддзяў. Рафал Чарвякоўскі з’яўляецца заснавальнікам першага ў Кракаве анатамічнага тэатра. Паводле ўказа караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1785 годзе ўзнагароджаны залатым медалём і зацверджаны прыдворным дарадчыкам па медыцыне. Пад уплывам Х. Калантая ён пакінуў манаскі ордэн і стаў свецкай асобай. Вучоны апіраўся пры гэтым на прынцып: аказваць медыцынскую дапамогу хворым жанчынам несумяшчальна з духоўным санам. Акрамя таго, ён зрабіў першае ў Кракаве ўскрыццё трупа чалавека. Вучоны праводзіў складаныя для таго часу аперацыі – «сшыванне ран жывата і кішак», трэпанацыі чэрапа, трахеатаміі і іншыя. У час паўстання 1794 года быў галоўным урачом лазарэта пры саборы Святога Пятра ў Кракаве. Рафал Чарвякоўскі празваны “бацькам польскай хірургіі”. Аўтар шэрагу фундаментальных навуковых прац па медыцыне і хірургіі, у тым ліку кніг: «Агляд хірургічных інструментаў» (т. 1–6, 1816–1817), “Практычная хірургія” (1796), “Падрыхтоўка да хірургічнай дапамогі” (1816) і інш. Вынаходнік шэрагу хірургічных інструментаў і аперацыйных метадаў. Падрыхтаваў звыш 200 вучняў, сярод якіх – Францішак Касцецкі, прафесар паталогіі і тэрапіі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Рафал Юзаф Чарвякоўскі памёр 5 лiпеня 1816 года. |
|