Пад Віцебскам загінуў пешаход: адзін легкавік яго зачапіў, другі пераехаў
16.12.2018 13:16
—
Разное
|
Фота: ДАІ Пад Віцебскам пад коламі машыны загінуў пешаход. Як паведамляе Спачатку кіроўца “Сітраен Сахо” зачапіў 61-гадовага мужчыну, які ішоў пешшу па праезнай частцы ў спадарожным кірунку. Пешаход упаў на дарогу, а там яго пераехаў “Додж Калібер”, які ішоў следам за “Сітраенам”. Мужчына загінуў на месцы. За рулём “Доджа” была 40-гадовая жанчына. Адзначаецца, што яна неаднаразова прыцягвалася да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, звычайна за перавышэнне хуткасці. Цяпер ДАІ высвятляе ўсе акалічнасці здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Пад Віцебскам пад коламі машыны загінуў пешаход. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Віцебскую абласную ДАІ, здарэнне адбылося 15 снежня прыкладна ў 23:05 у...
|
|