Мужчына ў Нясвіжы павесіўся ў міліцэйскай машыне. 21.by

Мужчына ў Нясвіжы павесіўся ў міліцэйскай машыне

17.12.2018 13:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: svaboda.org

Следчы камітэт займаецца расследаваннем смерці мужчыны ў Нясвіжы. Як паведамляюць ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкаму, мужчына ўчыніў самагубства ў міліцэйскай машыне, перадае Радыё "Свабода".

Звесткі пра гэтае расследаванне спярша з'явіліся ў канале Telegram. Там гаварылася, што расследуецца забойства хлопца супрацоўнікамі міліцыі. Сцвярджалася, быццам міліцыянты імітавалі самагубства хлопца ў міліцэйскай машыне.

Прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак абверг звесткі пра імітацыю самагубства: "Гаворка ідзе пра суіцыд, а не пра забойства. Вышуковы аддзел Нясвіжскага раёна праводзіць праверку. Унутраная праверка ў нас таксама праводзіцца, яна на стадыі завяршэння. Але інфармацыя пра забойства трактуецца няправільна. Мы адразу гэта трактавалі як суіцыд".

Па яго словах, інцыдэнт адбыўся каля двух тыдняў таму. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: svaboda.org Следчы камітэт займаецца расследаваннем смерці мужчыны ў Нясвіжы. Як паведамляюць ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкаму, мужчына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика