Падрабязнасці смерці мужчыны ў міліцэйскай машыне ў Нясвіжы
17.12.2018 15:24
—
Разное
|
Сяргей Абрамовіч. Фота: nn.by Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту ў Нясвіжы, дзе вяскоўца знайшлі павешаным у міліцэйскай машыне. Як раней распавядала Як піша Сам інцыдэнт здарыўся 29 лістапада. Сяргей Абрамовіч, па словах бацькі, працаваў "у прыватнікаў, лес валіў". У той вечар ён прыйшоў дадому нецвярозы і пасварыўся з бацькам. Стары і выклікаў міліцыю на сына. Кажа, па сына прыехалі лейтэнант і прапаршчык. Гэта было пасля абеду, кажа мужчына, прыкладна паміж 16 і 17 гадзінамі. Пазней увечары да бацькі прыехалі следчыя і паведамілі, што ягоны сын павесіўся ў міліцэйскай машыне на матузках ад ботаў. Цела агледзелі і павезлі адразу ў морг. Віктар Абрамовіч не верыць у суіцыд і кажа, што на шыі сына не было слядоў, калі яго забіралі з морга. Сястра загінулага Іна таксама не верыць у самагубства брата. Па яе словах, брата забіраў новы "УАЗ Патрыёт". Жанчына цікавіцца, чаму няма запісу з відэарэгістратара машыны. "Мой другі брат, малодшы, загінуў даўно. Ён сапраўды павесіўся. Я бачыла, як выглядае чалавек, які засіліўся. Ён быў сіні, і ў пасведчанні аб смерці тады адразу напісалі "асфіксія". А Сяргея мне не дазволілі адзяваць. Сказалі, што твар пабіты, трэба накласці грым, усё самі зробяць. Адзявалі яго ў моргу. Ці былі сляды збіцця на целе, я не бачыла. Але на шыі не было слядоў", — распавядае жанчына. Цела Сяргея Абрамовіча аддалі хутка. 29 лістапада ён загінуў, 30 цела ўжо аддалі сваякам. 1 снежня Сяргея пахавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Абрамовіч. Фота: nn.by Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту ў Нясвіжы, дзе вяскоўца знайшлі павешаным у міліцэйскай машыне. Як раней распавядала Еўрарадыё,... |
|