У ДТЗ на Арлоўскай у Мінску аўтамабілем Jaguar кіраваў бізнесмен Дзялендзік
18.12.2018 14:22
—
Разное
|
![]() Фота: Следчы камітэт У дарожна-транспартным здарэнні на скрыжаванні Арлоўскай і Нававіленскай вуліц у Мінску аўтамабілем Jaguar кіраваў вядомы бізнесмен, уладальнік "Дарыды" 66-гадовы Уладзімір Дзялендзік, інфармуе сайт Крымінальная справа распачатая па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Бізнесмен праходзіць па ёй, як падазраваны. "Машына пайшла наперадзе, і я пайшоў за ёй следам, — распавядае Дзялендзік. — Машына рухалася з хуткасцю, можа, кіламетраў 20, больш не набраў. І тут удар, машыны развярнула. Усё, больш нічога не ведаю... Цяпер мая мэта — гэта дапамагчы сям’і пацярпелай, каб усё было па-людску [ён паабяцаў дачцы загінулай, што купіць новую машыну і дапаможа арганізаваць пахаванне]. Такая мая задача, перад Богам найперш. Ад адказнасці я не сыходжу. Вінаваты, значыць вінаваты. Самае дарагое — гэта чалавечае жыццё, а не метал…". Бізнесмен кажа, што не ведае, ці вінаваты ён ці не. "Хай разбіраюцца органы. Я з сябе адказнасці не здымаю... У любым выпадку я павінен быў зрабіць усё, каб чалавека не забіць", — адзначыў у каментары nn.by Уладзімір Дзялендзік. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт У дарожна-транспартным здарэнні на скрыжаванні Арлоўскай і Нававіленскай вуліц у Мінску аўтамабілем Jaguar кіраваў вядомы бізнесмен,... |
|