Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч накіраваў віншаванне калектыву «МП» з нагоды 100-гадовага юбілею . 21.by

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч накіраваў віншаванне калектыву «МП» з нагоды 100-гадовага юбілею 

24.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 снежня Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» адзначае 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання.

Заснаванае ў снежні 1918 года, выданне стала сапраўдным летапісцам гісторыі раёна, сведкам і непасрэдным   удзельнікам важнейшых падзей, якія адбываліся ў краіне, годна вытрымала ўсе выпрабаванні.

Дзякуючы прафесійнай працы рэдакцыйнага калектыву, газета ўсебакова асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё раёна, дапамагае органам мясцовай улады ў вырашэнні надзённых праблем людзей, павышэнні іх дабрабыту, прымнажэнні духоўнай спадчыны Быхаўшчыны.

З нагоды 100-гадовага юбілею віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

“Упэўнены, што творчы патэнцыял, адказная грамадзянская пазіцыя, адданасць сваёй журналісцкай справе і надалей будуць тым падмуркам, які паспрыяе захаванню аўтарытэту выдання, яго трывалай сувязі з чытачамі, дазволіць не спыняцца на дасягнутым, заўсёды ісці ў нагу з часам”, — гаворыцца ў віншаванні.дасягнутым, заўсёды ісці ў нагу з часам”, — гаворыцца ў віншаванні.

mininform.gov.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 снежня Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» адзначае 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання. Заснаванае ў снежні 1918
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика