У Смаргонскай гарадской бібліятэцы №1 прайшла навагодняя сустрэча
24.12.2018
—
Разное
|
20 снежня супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для сваіх актыўных чытачоў і членаў клуба “Ліра” навагоднюю паляну “ Как встречают Новый год люди всех земных широт”.
Вядучая Т. Г. Мялюк пазнаёміла гасцей з гісторыяй свята, паведала аб тым, як сустракаюць Новы год у розных краінах свету, колькі год першаму Дзеду Марозу, хто прыдумаў першае віншаванне. На працягу сустрэчы гучалі навагоднія песні ў выкананні вучняў СШ №5 пад кіраўніцтвам Т. А Нагаевай. Вялікую цікавасць выклікаў у прысутных майстар-клас Г. М. Шуневіч па вырабу крэатыўнай навагодняй елкі з фаамірана. Незвычайным навагоднім падарункам ад бібліятэкараў чытачам стала тэатралізаванае прадстаўленне “Сказка о дураке на современный лад”. За кубачкам гарбаты вялася размова аб наступаючым новым годзе, яго сімвалах, стравах, якія патрэбна гатаваць, падарунках сябрам і родным. Бібліятэкары падзяліліся планамі на будучы год, а чытачы выказалі свае пажаданні бібліятэцы. Людміла ШАПЕЛЬ, загадчык гарадской бібліятэкі №1. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 снежня супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для сваіх актыўных чытачоў і членаў клуба “Ліра” навагоднюю паляну “ Как встречают Новый...
|
|