У сераду ў Беларусі чакаецца пацяпленне. 21.by

У сераду ў Беларусі чакаецца пацяпленне

25.12.2018 14:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

26 снежня ў Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор'е з ападкамі, інфармуе БЕЛТА

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца снег, мокры снег, па захадзе — з дажджом. У асобных раёнах прагназуюць слабыя туман і галалёд, а на асобных участках дарог — галалёдзіцу. 

Таксама сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер месцамі па краіне — парывамі да 15-18 метраў за секунду. Ён будзе заходнім, днём — з пераходам на паўночна-заходні.

Уначы слупок тэрмометра пакажа 5-11 градусаў марозу, па захадзе — ад нуля да мінус 4. Па ўсходзе Беларусі пры праясненнях чакаецца 12-15 ніжэй за нуль. А ўдзень пачне цяплець: чакаецца ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 26 снежня ў Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор'е з ападкамі, інфармуе БЕЛТА.  На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца снег, мокры снег, па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика