Рабочая група сустрэлася з работнікамі Смаргонскага ліцейна-механічнага завода. 21.by

Рабочая група сустрэлася з работнікамі Смаргонскага ліцейна-механічнага завода

28.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 снежня яшчэ адна рабочая група сустрэлася з работнікамі ліцейна-механічнага завода.

IMG_3308.JPG

Акрамя тэм, прапанаваных на абмеркаванне, прысутныя задалі ўдзельнікам інфармацыйнай групы пытанні, якія найбольш іх хвалююць. Шмат нараканняў і пажаданняў было выказана ў бок камунальных службаў. Снегапад зімой – звычайная справа, аднак жыхарам горада хацелася б хадзіць па расчышчаных тратуарах. Такая магчымасць у людзей ёсць не заўсёды. Прагучала просьба пачысціць рэчку ў гарадскім парку, асабліва каля амфітэатра, дзе часта ладзяцца канцэрты.

Жыхары дома №9 па вуліцы Заходняй паскардзіліся на тое, што каля іх дома рамантавалі падземныя камунікацыі і тратуары так і засталіся разабранымі.

Не задаволены жыхары горада і вялікім кантэйнерам для смецця ля дома, што будуецца па вуліцы Гагарына. Часта ён перапоўнены, а смецце раскідана. Гэтыя пытанні абяцала ўзяць на асабісты кантроль начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Алена Атцэцкая.

Многа пытанняў выклікае ў гараджан праспект Індустрыяльны, работы на якім працягваюцца. Намеснік начальніка РАУС Анатоль Шчасны запэўніў, што хутка на праспекце ўстановяць ліхтары, якія працуюць на сонечных батарэях. Адказаў ён і на пытанне, чаму па Індустрыяльнаму перыядычна занавешваюцца адныя знакі і з’яўляюцца іншыя. Калі там праводзяцца рамонтныя работы, хуткасць абмяжоўваецца да 40 км/г, калі не – да 70.

IMG_3296.JPG

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 снежня яшчэ адна рабочая група сустрэлася з работнікамі ліцейна-механічнага завода.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика