Шествие Дедов Морозов и Снегурочек дало старт новогодним мероприятиям в Шумилино
28.12.2018
—
Разное
|
Традыцыйнае тэатралізаванае шэсце Дзедаў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў і запальванне галоўнай гарадской ёлкі адбылося ў райцэнтры ў мінулую пятніцу, 21 снежня. Гэтым быў дадзены старт масавых навагодніх мерапрыемстваў.
А калі ўспомніць, пачыналася ўсё ў 2011 годзе з шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак. І кожны год работнікі культуры, арганізатары і рэжысёры мерапрыемства, здзіўлялі народ ідэямі і маштабамі відовішча. Не стаў выключэннем і сёлетні год, пацвярджаючы той факт, што фантазіі і творчасці няма межаў. Галоўным героем свята стаў сімвал надыходзячага года – вядомы і многімі любімы мультыплікацыйны персанаж Парася Фунцік. Ён разам з неўтаймоўнай гучнай Мадам Беладоннай і ўзначаліў святочнае шэсце на мотаролеры з фургонам, за рулём якога быў не хто іншы як сам Дзед Мароз…
Алена КАРПУШЭНКА.
Цалкам прачытаць матэрыял вы можаце ў №100 ад 28.12.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горад запаліў агні на галоўнай ёлцы Традыцыйнае тэатралізаванае шэсце Дзедаў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў і запальванне галоўнай гарадской ёлкі...
|
|