На сессии районного Совета депутатов утверждены показатели социально-экономического развития и бюджет Шумилинского района на 2019 год. 21.by

На сессии районного Совета депутатов утверждены показатели социально-экономического развития и бюджет Шумилинского района на 2019 год

28.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Працаваць адзінай камандай на рэальныя вынікі
22 снежня пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай прайшла чарговая адзінаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў. У рабоце сесіі бралі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Быкаў і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў дырэктар РУП “Віцебскаблнафтапрадукт-Беларуснафта” Аляксандр Капшуль. На зацвярджэнне дэпутатаў былі прапанаваны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Шумілінскага раёна на 2019 год і праект раённага бюджэту на наступны год.
Са справаздачай аб выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2018 годзе і задачах на наступны год выступіў кіраўнік раёна Алег Быкаў. Алег Пятровіч прааналізаваў работу раёна ў адыходзячым годзе, адзначыўшы як пазітыўныя пазіцыі, так і праблемныя. Асаблівая ўвага ў справаздачы была засяроджана на пошуку і раскрыцці рэзерваў, якія дазволяць забяспечыць выкананне задач 2019 года.
Эфектыўна працуе ПМК-70, нарошчвае аб’ёмы вытворчасці Обальскі керамічны завод. Гэтыя прадпрыемствы пастаянна працуюць над павелічэннем эфектыўнасці вытворчасці, пашырэннем асартыменту прадукцыі і паслуг. Забяспечваюць добрыя паказчыкі вытворчасці і экспарту прадукцыі прыватныя прадпрыемствы “Вежа”, “Славянскі прадукт”, “Альянспластрэсурс”. Дарэчы, доля прыватных прадпрыемстваў пашыраецца, яны ўносяць усё больш важкі ўклад у стварэнне новых працоўных месцаў, у эканоміку і бюджэт раёна. Менавіта на развіццё і падтрымку прыватнай ініцыятывы, асабліва ў сельскай мясцовасці, далейшую мадэрнізацыю вытворчасці, вы-крыццё рэзерваў для павелічэння экспарту тавараў і паслуг, інвестыцыі ў асноўны капітал, у тым ліку замежныя, і арыентаваны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. “На 2019 год перад раёнам стаяць няпростыя задачы, і выканаць іх магчыма, толькі калі ўсе разам будзем працаваць адзінай камандай”, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.
Праект бюджэту на наступны фінансавы год прадставіла дэпутат раённага Савета начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка. Бюджэт сфарміраваны па падставе параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, змяненняў і дапаўненняў у падатковае і бюджэтнае заканадаўства. Агульная сума даходаў бюджэту на 2019 год прагназуецца ў аб’ёме 12,13 мільёна рублёў (105,6% да 2018 года). Асноўнымі крыніцамі бюджэту будуць падаходны падатак з фізічных асоб (46,8%), падатак на дабаўленую вартасць (16,5%), падаткі на зямлю і нерухомасць (12,6%), плацяжы па асобных рэжымах падаткаабкладання (7,3%), кампенсацыі расходаў дзяржавы (6,9%). Для збалансавання бюджэту прадугледжваецца датацыя ў суме 19,4 мільёна рублёў. Такім чынам, агульныя даходы бюджэту будуць у аб’ёме 31,55 мільёна рублёў. Удзельная вага ўласных даходаў складзе 38,5%.
Расходы прагназуюцца ў суме 31,08 мільёна рублёў. Бюджэт захавае сацыяльную накіраванасць. На сацыяльную сферу плануецца накіраваць 23,5 мільёна рублёў ці 75,5% ад агульнага аб’ёму расходаў: на адукацыю – 44,3%, ахову здароўя – 19%, сацыяльную палітыку – 5,4%, фізкультуру, культуру і СМІ – 6,9%. На жыллёва-камунальную гаспадарку будзе накіравана 13%, 10% пойдзе на фінансаванне  агульнадзяржаўнай дзейнасці. Дзяржава па-ранейшаму будзе субсідзіраваць пасажырскія перавозкі, комплекс жыллёва-камунальных паслуг, паліва для насельніцтва, будаўніцтва жылля і шэраг іншых значных сацыяльных патрэб.
Пры выкананні бюджэту асаблівая ўвага будзе накіравана на работу па эканоміі і эфектыўным расходаванні бюджэтных сродкаў, падкрэсліла Алена Савельеўна.
У ходзе абмеркавання раённага бюджэту і планаў развіцця раёна на 2019 год выступілі старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця дырэктар Обальскага керамічнага завода Павел Манак, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі начальнік Шумілінскай райветстанцыі Ларыса Ціханенка, дэпутат раённага Савета намеснік галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч, старшыня Светласельскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр Дзмітрэнка, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Капшуль. Падводзячы вынікі абмеркавання, кіраўнік раённага Савета Ірына Новікава падкрэсліла, што праекты ўсебакова абмяркоўваліся ў пастаянных камісіях раённага Савета, з усімі аддзеламі і ўпраўленнямі райвыканкама, з арганізацыямі і прадпрыемствамі. На 2019 год прадугледжаны значныя зніжэнні падатковых плацяжоў, якія дазволяць арганізацыям раёна накіраваць дадатковыя сродкі на мадэрнізацыю, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Па выніках абмеркавання дэпутаты прынялі рашэнне аб паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і аб раённым бюджэце на 2019 год.
Па прапанове старшыні раённага Савета Ірыны Новікавай дэпутаты  зацвердзілі план работы раённага Савета дэпутатаў на 2019 год.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №100 ад 28.12.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працаваць адзінай камандай на рэальныя вынікі 22 снежня пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай прайшла чарговая адзінаццатая сесія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика