130 детей пригласила на праздник благотворительная елка в Шумилино. 21.by

130 детей пригласила на праздник благотворительная елка в Шумилино

28.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Цуды пад Новы год
130 дзяцей – з мнагадзетных, прыёмных, апякунскіх сямей, адораных вучняў, дзяцей з сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, – былі запрошаны 26 снежня на раённую дабрачынную ёлку ў актавую залу Шумілінскай СШ №1. Павіншаваць дзяцей з надыходзячым Новым годам прыйшла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.
У гэты дзень іх чакалі казка “Марозка” ў пастаноўцы Шумілінскага народнага тэатра і навагодняе прадстаўленне “Цуды пад Новы год”, падрыхтаванае калектывам раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Інтэрактыўныя гульні і конкурсы, карагоды вакол ёлкі, песні, салодкія падарункі сталі тым самым цудам, які ўсе так чакаюць менавіта ў пераднавагоднія святочныя дні.
Па словах спецыяліста аддзела па адукацыі райвыканкама Вольгі Баранавай, у рамках акцыі “Нашы дзеці” салодкія падарункі атрымалі 1055 дзяцей Шуміліншчыны.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №100 ад 28.12.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цуды пад Новы год 130 дзяцей – з мнагадзетных, прыёмных, апякунскіх сямей, адораных вучняў, дзяцей з сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика