Трагічнае здарэнне адбылося сёння ўначы ў інтэрнаце БДУ №1 на вуліцы Свярдлова ў цэнтры Мінска. З будынка вываліўся студэнт і разбіўся насмерць, піша ў Telegram-канале блогер NEXTA.
Як даведалася Еўрарадыё з крыніцаў у кіраўніцтве БДУ, трагедыя адбылася ў выніку няшчаснага выпадку. Хлопец хацеў зрабіць сэлфі на невялікім гаўбцы (яны ў будынку ёсць на трэцім і чацвёртым паверсе) і зваліўся.
У інтэрнаце жывуць студэнты гістарычнага факультэта, факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама Інстытута бізнэсу і менеджменту тэхналогій Белдзяржуніверсітэта.
Фота інтэрната: studgorodok.bsu.by Трагічнае здарэнне адбылося сёння ўначы ў інтэрнаце БДУ №1 на вуліцы Свярдлова ў цэнтры Мінска. З будынка вываліўся студэнт і разбіўся...