Навагодняя акцыя газеты «Асіповіцкі край». ВАШ ШАНС!. 21.by

Навагодняя акцыя газеты «Асіповіцкі край». ВАШ ШАНС!

29.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета ўжо традыцыйная пераднавагодняя акцыя раённай газеты прайшла ў новым фармаце: права перадаць прывітаннівіншаванні праз любімае выданне атрымалі нашы падпісчыкі, якія афармлялі абанемент наАсіповіцкі край” 22 снежня на галоўнай плошчы горада і сталі ўладальнікамі эксклюзіўнага аднайменнага прызаВаш шанс!”. Што цікаваменавіта такія квіточкі трапіліся чытачам у першую чаргу, хаця яны былі далёка не прэвалюючымі ў кошыку з сувеніраміпрызамі. Iнакш як чараўніцтвам, такое і не назавеш. Вам слова, землякі!

Валянціна Суміч:


Як старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, віншую з надыходзячым Новым годам і Калядамі адміністрацыю ўстановы, увесь калектыў і ветэранаў працы Асіповіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці. Здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, высокіх заробкаў і адпаведных пенсій. I няхай заўсёды ў кожнага з нас будзе надзейнае плячо!

Iрына Жук:



Новы годсвята перш за ўсё сямейнае, таму і хачу павіншаваць сваіх дачушак Алену і Насцю. Пажаданні будуць простыя, але важныя: здароўя, удачы, кахання. Бягучы год быў шчаслівым для нас: у Насці зусім нядаўна, у снежні, нарадзілася Кацюшка. Няхай і    2019-ты будзе рознабакова спрыяльным, а наша маленькая расце здаровенькай і разумненькай усім на радасць.

Аляксей Ткачоў:

Віншую шахматыстаў Асіповіччыны з навагоднімі святамі! Жадаю поспехаў у шахматнай гульні, кожнаму прыбавіць у сваім майстэрстве на чорнабелых палях, каб заваёўваць прызы не толькі на раённых, але і на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Веру, што ў наступным годзе так і будзе!

Наталля Русаковіч з матуляй Марыяй Францаўнай і дачкой Палінай:



Працую ў аддзеле аховы навакольнага асяроддзя на заводзе аўтаагрэгатаў, так што жадаю землякам не толькі чыстага па ўсіх параметрах неба, свежага паветра, але і лёгкіх і пазітыўных думак. Няхай наперадзе чакаюць толькі светлыя дзянькі!

— Зычу асіпаўчанам, каб наш любімы горад з цягам часу станавіўся толькі лепшым, прыгажэйшым і зручнейшым для жыцця.

— Перадаю прывітанне і найлепшыя пажаданні майму 9 “Б” класу з гімназіі і класнаму кіраўніку Iнесе Уладзіміраўне Няверка. Гатовы да таго, што новы год будзе для нас няпростым, бо наперадзе чакаюць першыя сур’ёзныя іспытыэкзамены за курс базавай школы. Таму і жадаю паспяховай вучобы, выдатнага настрою і ўпэўненасці ў тым, што ўсё ў нас атрымаецца, а задуманае ў навагоднюю ноч стане рэчаіснасцю.

Фота Ніны ЦАРЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ўжо традыцыйная пераднавагодняя акцыя раённай газеты прайшла ў новым фармаце: права перадаць прывітанні—віншаванні праз любімае выданне атрымалі нашы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика