До Нового года два дня, а чем на Миорщине запомнился 2018-ый?
29.12.2018
—
Разное
|
>
Ужо студзень 2018-га радаваў юбілеем! 80 год споўнілася Віцебскай вобласці. Пільныя супрацоўнікі раённага гісторыка-этнаграфічнага музея арганізавалі цікавую выставу “Наш край родны”. Запрашальныя паштоўкі на выбары 1939 і 1940 гадоў, дакументы аднаго з першых на Міёршчыне калгасаў "17-га верасня", фотаальбомы пасляваенных дзіцячых дамоў у вёсках Александрова і Павянужжа, звесткі пра землякоў — герояў сацыялістычнай працы. Гэтыя і іншыя матэрыялы адлюстроўвалі старонкі нашай гісторыі. Каб успомніць, чытайце Дарэчы, Міёрскі раён таксама будзе ў хуткім часе святкаваць юбілей “нараджэння”, а менавіта, 15 студзеня 2020, бо ўтварыўся ў 1940-ым.
У Год малой Радзімы мы стварылі спецыяльную рубрыку і нашы журналісты клапатліва напаўнялі яе свежымі рэпартажамі. Пабывалі ў многіх вёсках, напісалі пра добрых і таленавітых людзей. Можа хто прапусціў аповяд пра сваіх землякоў, то калі ласка рубрыка . Інтэрнэт-рэсурс “Міёрскіх навін” паклапаціўся пра тых, хто газету не выпісваў, ці жыве далёка ад родных мясцін.
У знакавы год рэдакцыя правяла фотаконкурс “мая малая Радзіма” і ўзнагародзіла яго
АДЧЫНІЛІ ДЗВЕРЫ Штогод у райцэнтры адчыняецца, радуе і цешыць вока новы аб’ект. Вось напрыклад у красавіку гасцінна расчыніла дзверы перад пакупнікамі крама .
Наступная падзея вельмі азмрочыла і міярчан, і тых, хто зусім нядаўна клапатліва ўзводзіў фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Міёрах. у пачатку лета. Аматары здаровага адпачынку, пастаянныя яго наведвальнікі вельмі засмуціліся. На ратунак прыйшлі Вось дарэчы ў гэтым годзе нашы шчырыя і працавітыя будаўнікі адзначылі ! Колькі выдатных працаўнікоў, нават дынастый у ПМК-55! Рубанікі, Грыбуны, Катовічы, Пальчахі, Гарноўскія, Сабельнікавы, Язёнкі, Савейкі, Лаўрыновічы, Салькевічы. Нямала сямейных пар. У галоўнага інжынера Леаніда Касевіча з Міёрскай ПМК-55 звязана ўсё яго працоўнае жыццё, а гэта 29 гадоў. Пра яго чытайце .
Дык вось больш за дзве гадзіны са сцэны РДК вялася размова пра людзей і справы перасоўнай калоны. У ёй удзельнічалі кіраўнікі даччыных прадпрыемстваў “Полацксельбуда” і субпадрадных арганізацый, удзячныя заказчыкі — галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Ушанавалі равесніцу ПМК-55 Галіну .
Назіраецца прасоўванне нашай малой радзімы ў міжнародных зносінах. Так, 31 ліпеня, у пасольстве Рэспублікі Польшча, на дзясятым паверсе будынка на вуліцы Змітрака Бядулі ў Мінску адбылася афіцыйная цырымонія падпісання дагавора аб стварэнні на Міёршчыне новага турыстычнага аб’екта — паблізу вёскі Зачарэўе. Дакумент зацвердзілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур МІХАЛЬСКІ і дырэктар Дзісенскага лясгаса Ігар БАЧАРЭНКА.
краіны Аляксандр Лукашэнка. Нечаканы візіт прыўнёс яшчэ і прагнозы на будучае нашага горада. Як аказалася, тут плануецца ўзвесці кардыялагічны цэнтр. Вось дык навіна!
А вось зусім нядаўна ў снежні мы расказвалі, што на Міёрскім металапракатным заводзе .
Так выглядае будынак з вышыні “гарбатага” маста. З артыкула нашага журналіста: “На пляцоўцы заняты каля паўтысячы чалавек, у бліжэйшы час іх колькасць павялічыцца. Пры тым вялізны гмах набыў канчатковыя абрысы ў бела-шэрых і блакітна-сініх колерах, нават у цяперашняй няўстойлівай асення-зімовай смузе выглядае велічна.”
Жыхары Міёрскага раёна сёлета шмат дзе былі, шмат што бачылі і ў выніку парадавалі перамогамі! Вось гучна заявіў пра сябе на міжнародным юнацкім турніры па боксе памяці трэнера Альфрыта Ахметава - перамог у сваёй вагавой катэгорыі малодшай узроставай групы. Спаборніцтва праходзіла ў Жлобіне. Тут сустрэліся наймацнейшыя майстры пальчатак з розных куткоў постсавецкай прасторы. Дапамагла правільная тактыка і падтрымка. У спаборніцтвах удзельнічалі хлопцы з Расіі, Малдовы, Украіны і нашай краіны. Узровень сустрэчы - ўражлівы, прызнаецца трэнер Сяргей Алисеенко. Яны з бацькам Ігарам Уладзіміравічам, які дапамагае сыну па секцыі, былі ў Жлобіне. Разам балелі за Юру, калі той змагаўся на рынгу. Сяргей Ігаравіч нават сарваў голас ад хвалявання.
Сёлета на Міёршчыну прыбылі па размеркаванні 102 маладыя спецыялісты. расказвалі і мы. Вельмі хочацца верыць і спадзявацца, што некаторыя з іх абавязкова застануцца працаваць тут, на радзіме, як зрабіў гэта наш зямляк Мікіта Сасноўскі — інжынер-электронік на металапракатным заводзе. Яшчэ за школьнай партай вырашыў, што абавязкова вернецца пасля вучобы. Як сказаў — так і зрабіў! Добрага настрою ўсім на Новы 2019 год! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАЧЫНАЛІ З ЮБІЛЕЮ Ужо студзень 2018-га радаваў юбілеем! 80 год споўнілася Віцебскай вобласці. Пільныя супрацоўнікі раённага гісторыка-этнаграфічнага музея... |
|