Сябры — пра самагубства навагрудскага бізнэсоўца: Гэта праз закрыццё сядзібы
02.01.2019 15:48
—
Разное
|
Сяргей Коваль / sb.by Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці навагрудскага бізнэсоўца Сяргея Коваля. Асноўнай версіяй разглядаецца самагубства, піша 47-гадовага бізнэсоўца знайшлі ўвечары 1 студзеня сваякі ў ягонай кватэры ў Навагрудку. Яны выклікалі дактароў, але тыя канстатавалі смерць. Як распавядала Коваль стаў вядомы як уладальнік хутара Літоўка пад Навагрудкам. Ён аформіў гэтую сядзібу ў стылі фэнтэзі і казак. Пасля гэтага на мужчыну сталі пісаць скаргі за "чартаўшчыну". У выніку ў лістападзе Коваль быў вымушаны закрыць сядзібу. Таксама з Ковалем быў звязаны Дзмітрый Бондар, які называў сябе ксяндзом старакаталіцкай царквы. Бондара затрымалі якраз у Літоўцы. Неафіцыйныя крыніцы звязвалі ягоны арышт з захаваннем марыхуаны. Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова распавяла журналістам, што ніякіх праверак у дачыненні да Коваля не праводзіліся. Чуткі пра такія праверкі пайшлі ў Навагрудку пасля затрымання Бондара. Сябры ўпэўненыя, што самагубства Коваля звязанае з закрыццём фэнтэзійнай сядзібы ў Літоўцы: "Гэта ўсё праз закрыццё дома. Ён моцна перажываў усю гэтую сітуацыю". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Коваль / sb.by Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці навагрудскага бізнэсоўца Сяргея Коваля. Асноўнай версіяй разглядаецца самагубства, піша...
|
|