У Мінску на Свярдлова сутыкнуліся легкавік і трамвай, магчымы затор
03.01.2019 10:52
—
Разное
|
![]() Еўрарадыё Раніцай 3 студзеня каля 09:35 у Мінску на скрыжаванні вуліц Свярдлова і Ульянаўскай адбылося ДТЗ, у якім сутыкнуліся легкавы аўтамабіль Audi і трамвай маршрута №1. Кіроўца машыны паварочваў налева на Свярдлова з Ульянаўскай, заехаў на рэйкі і не саступіў дарогу трамваю, што ехаў на зялёны. Трамвай зачапіў аўто па датычнай, ніхто не пацярпеў. У выніку ДТЗ аказаліся перакрытымі дзве з трох палосаў руху па вуліцы Свярдлова ў бок вуліцы Маякоўскага, утварыўся затор. Таксама ускладнены рух трамваяў у бок чыгуначнага вакзала. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё Раніцай 3 студзеня каля 09:35 у Мінску на скрыжаванні вуліц Свярдлова і Ульянаўскай адбылося ДТЗ, у якім сутыкнуліся легкавы аўтамабіль Audi і трамвай... |
|