Слесар забіў сантэхніка за разбіты планшэт. 21.by

Слесар забіў сантэхніка за разбіты планшэт

03.01.2019 11:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прыпынак, на якім адбылося забойства / Следчы камітэт

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы супраць 19-гадовага жыхара Мінскага раёна. Як паведамляе прэс-служба СК, хлопца вінавацяць у забойстве і незаконным абарачэнні наркотыкаў.

Зранку 29 чэрвеня на прыпынку ў аграгарадку Бальшавік Мінскага раёна было знойдзенае цела 58-гадовага мужчыны са шматлікімі пашкоджаннямі. Ён жыў у Мінску і працаваў сантэхнікам.

Па падазрэнні ў забойстве следчыя затрымалі маладога чалавека, які працуе слесарам. Выявілася, што з забітым ён знаёмы не быў. Яны сустрэліся, калі юнак сядзеў на прыпынку і піў піва. Нецвярозы мужчына прысеў на прыпынку на лаўку. Пры гэтым з лаўкі зваліўся планшэт і пабіўся. Падчас сваркі хлопец бачаў біць мужчыну рукамі і нагамі. Потым ён пакінуў збітага ляжаць і сышоў дадому.

Выявілася, што хлопец стаіць на ўліку ў лекара-нарколага, бо раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкаголю і таксічных рэчываў. 

У траўні 2018-га яго даставілі ў лякарню з галюцынацыямі пасля ўжывання асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Гэтыя наркотыкі ён набыў праз інтэрнэт-краму. Закладку з альфа-PVP (масай не менш за 0,0627 грама) ён забраў у Мінску, прывёз дадому і часткова ўжыў.

Экспертыза паказала, што падчас збіцця мужчыны юнак усвеждамляў свае дзеянні і мог імі кіраваць, патрэбы ў прымусовых мерах лячэння ён не мае.

Малады чалавек прызнаў сваю віну. Цяпер ён узяты пад варту. 

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыпынак, на якім адбылося забойства / Следчы камітэт Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы супраць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика