Чэмпіёнка свету па веславанні трапіла ў ДТЗ пад Баранавічамі. 21.by

Чэмпіёнка свету па веславанні трапіла ў ДТЗ пад Баранавічамі

04.01.2019 19:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


gaibrest.by

Пад Баранавічамі ў аварыю трапіла 22-гадовая чэмпіёнка свету па веславанні сярод моладзі Крысціна Стараселец. ДТЗ адбылося ўвечары 3 студзеня.

Паводле інфармацыі брэсцкай ДАІ, 24-гадовы мінчук на аўтамабілі "Альфа Рамэа 156" не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён урэзаўся ў "Форд Куга", якім кіравала 22-гадовая брастаўчанка. Пры здарэнні атрымалі траўмы кіроўца "Альфа Рамэа" і 19-гадовы пасажыр "Форда". Іх даставілі ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу. Пасля аказання меддапамогі іх адпусцілі.

Паводле інфармацыі тэлеканала "Белсат", аўтамабілем "Форд" кіравала чэмпіёнка свету сярод моладзі па акадэмічным веславанні Крысціна Стараселец. Яна не атрымала значнай шкоды пры ДТЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gaibrest.by Пад Баранавічамі ў аварыю трапіла 22-гадовая чэмпіёнка свету па веславанні сярод моладзі Крысціна Стараселец. ДТЗ адбылося ўвечары 3 студзеня. Паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика