У Баранавічах міліцыянты застрэлілі агрэсіўнага сабаку. 21.by

У Баранавічах міліцыянты застрэлілі агрэсіўнага сабаку

05.01.2019 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Баранавічах міліцыянты застрэлілі агрэсіўнага сабаку. Як піша “Наш край”, інцыдэнт здарыўся 4 студзеня ў прыватным сектары па вуліцы Дзекабрыстаў. Бадзяжны сабака з’явіўся там некалькі дзён таму і спачатку ляжаў пад плотам аднаго з дамоў. Затым ён праскочыў на суседні падворак і спачатку паводзіўся даволі спакойна.

Пазней сабака стаў шчэрыцца і гыркаць на гаспадара дома, калі той спрабаваў выгнаць “госця” з падворку. 3 студзеня ўвечары людзі ўжо не маглі выйсці з дома на двор: як толькі дзверы адчыняліся, пёс кідаўся на іх з брэхам і гырканнем.

Выклікаць службу адлову гаспадары дома не змаглі: на спецаўтабазе ім паведамілі, што працуюць толькі ў пэўныя дні, а таксама параілі тэлефанаваць у міліцыю. 4 студзеня давялося тэлефанаваць праваахоўнікам, якія і застрэлілі сабаку з табельнай зброі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У Баранавічах міліцыянты застрэлілі агрэсіўнага сабаку. Як піша “Наш край”, інцыдэнт здарыўся 4 студзеня ў прыватным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика