Пад Віцебскам двое братоў загінулі на пажары. 21.by

Пад Віцебскам двое братоў загінулі на пажары

06.01.2019 11:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Двое братоў загінулі на пажары ў вёсцы Пестуніца пад Віцебскам. Здарэнне адбылося раніцай 5 студзеня. На момант прыбыцця выратавальнікаў адкрытым полымем гарэў дах дома, агонь таксама быў унутры збудавання.

У адным з пакояў на падлозе знайглі загінулага 46-гадовага гаспадара дома, а на ложку — яго 49-гадовага брата.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Мяркуецца, што пажар мог адбыцца праз неасцярожнае абыходжанне з агнём: напярэдадні здарэння суседзі бачылі мужчын п’янымі, браты пры гэтым курылі.

Яшчэ адзін пажар адбыўся ў суботу ў аграгарадку Пад’ельцы Мёрскага раёна, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. Тут загінуў 40-гадовы гаспада дома. Мужчына жыў адзін, нідзе не працаваў, злоўжываў алкаголем і стаяў на ўліку ў міліцыю. Суседзі характарызавалі яго адмоўна. Напярэдадні пажару яго таксама бачылі п’яным.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Двое братоў загінулі на пажары ў вёсцы Пестуніца пад Віцебскам. Здарэнне адбылося раніцай 5 студзеня. На момант прыбыцця выратавальнікаў адкрытым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика