У "меламана" з Беларусі канфіскавалі 1500 пачак цыгарэт
09.01.2019 16:59
—
Разное
|
Кантрабанду ў 1500 пачак цыгарэт затрымалі афіцэры Падляшскай краёвай адміністрацыі казначэйства на памежным пераходзе ў Кузніцы. Тытунёвыя вырабы, прыблізны кошт якіх складае больш за 20 тысяч злотых, былі выяўлены ўнутры калонкі. Гукаўзмацняльная сістэма была ўсталявана ў багажніку аўтамабіля Chrysler 31-гадовага беларуса. Кажа супрацоўнік Адміністрацыйна-падатковай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі: – Унутры аўтамабіля знаходзілася гукаўзмацняльная сістэма, якая, сярод іншага, складалася з вялікай калонкі ўсталяванай у багажніку машыны. Падчас агляду было выяўлена, што ўнутры знаходзіцца 1500 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Адкрыць калонку можна было толькі пасля адблакавання двух электразамкоў і двух электрамагнітаў. Супраць кіроўцы пачата адміністрацыйная справа, цыгарэты і аўтамабіль з акустычнай сістэмай, адаптаванай для перавозкі кантрабанды, канфіскаваныя да рашэння суда. Беларусу пагражае вялікі штраф і страта аўтамабіля. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кантрабанду ў 1500 пачак цыгарэт затрымалі афіцэры Падляшскай краёвай адміністрацыі казначэйства на памежным пераходзе ў Кузніцы. Тытунёвыя вырабы, прыблізны кошт...
|
|