У Полацку школьнік падчас катання з горкі ўдарыўся галавой аб дрэва
10.01.2019 10:54
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. У Полацку вучань 4-га класа падчас катання з горкі ўдарыўся галавой аб дрэва. Здарэнне адбылося ўвечары 9 студзеня. Мяркуецца, што хлопчык катаўся на цюбінгу. У раёне Кургана Бессмяротнасці вельмі стромкія схілы і падчас аднаго з заездаў ён спускаўся на вялікай хуткасці і не змог пазбегнуць сутыкнення з дрэвам, атрымаў траўму. Хлопчыка завезлі ў цэнтральную гарадскую бальніцу, інфармуе Раней Следчы камітэт паведамляў пра дзяцей, якія ў розных рэгіёнах краіны пацярпелі падчас катання на цюбінгах. Напярэдадні СК прапанаваў ураду ўдасканаліць парадак вырабу і продажу цюбінгаў. А на Віцебшчыне праваахоўнікі правядуць з дзецьмі і іх бацькамі гутаркі на тэму бяспекі падчас такога катання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Полацку вучань 4-га класа падчас катання з горкі ўдарыўся галавой аб дрэва. Здарэнне адбылося ўвечары 9 студзеня. Мяркуецца, што хлопчык катаўся...
|
|