Хлопцы ехалі на капоце, прычэпленым да аўто: адзін загінуў, другі — у рэанімацыі
11.01.2019 12:00
—
Разное
|
![]() gaibrest.by Трагічна скончыліся зімовыя "пакатушкі" для кампаніі ў Камянецкім раёне. Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 10 студзеня ў вёсцы Ратайчыцы Камянецкага раёна, паведамляе 18-гадовая брастаўчанка, чый стаж кіравання складае 12 дзён, ехала па вуліцы на аўтамабілі "Мерсэдэс-Бэнц 200 Д". Ззаду за машынай быў прывязаны капот ад аўтамабіля на якім знаходзіліся пяць пасажыраў. Каля аднаго з дамоў капот занесла направа і ён урэзаўся ў апору ЛЭП. 22-гадовы мясцовы жыхар памёр на месцы здарэння, 17-гадовага брастаўчанін шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Паведамляецца, што кіроўца была цвярозая. Па факце ДТЗ праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gaibrest.by Трагічна скончыліся зімовыя "пакатушкі" для кампаніі ў Камянецкім раёне. Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 10 студзеня ў вёсцы Ратайчыцы Камянецкага раёна,... |
|