Мужчыне, які ў Гродне зрабіў ін'екцыі дзяўчынкам, пагражае да 10 год турмы
16.01.2019 15:06
—
Разное
|
Фота: news.nashbryansk.ru У Гродне следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб ін'екцыях, якія 36-гадовы жыхар абласнога цэнтра зрабіў двум малалетнім дзяўчынкам. Пра гэта паведамляе Інцыдэнт адбыўся ў ліпені мінулага году на тэхнічным паверсе шматкватэрнага жылога дома. Мужчына пры дапамозе шпрыца зрабіў інʼекцыі двум дзяўчынкам, 2011 і 2012 гадоў нараджэння. Праваахоўнікі правялі комплекс неабходных дзеянняў, каб усталяваць асобу падазронага і пацвердзіць яго дачыненне да злачынства. Для ўстанаўлення магчымых наступстваў інʼекцый дзяўчынкі доўгі час назіраліся медыцынскімі работнікамі. Рэчываў, якія пагражаюць жыццю і здароўю малалетніх, выяўлена не было. З затрыманым, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, праводзілася псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Па яе выніках зроблена выснова, што ён усведамляў фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў. З улікам гэтага яму прадʼяўленае абвінавачванне ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд. Артыкул крыминальнага кодэксу прадугледжвае да 10 пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: news.nashbryansk.ru У Гродне следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб ін'екцыях, якія 36-гадовы жыхар абласнога цэнтра зрабіў двум малалетнім... |
|