Каля Ліды перакуліўся грузавік, які перавозіў мільёны яек (фота). 21.by

Каля Ліды перакуліўся грузавік, які перавозіў мільёны яек (фота)

16.01.2019 20:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


lidanews.by

Каля Ліды перакуліўся грузавік, які перавозіў 4 мільёны яек (яны былі ў 400 скрынках). На 162-м кіламетры трасы Мінск — Гродна на развязцы кіроўца пераблытаў дарогу і, калі зразумеў, што едзе не туды, рэзка затармазіў. Мужчына не саўладаў з кіраваннем, аўтамабіль занесла і ён упаў на бок. 22-гадовы кіроўца, жыхар Іўя, быў прышпілены рамнём бяспекі, ён не пацярпеў, інфармуе сайт lidanews.by.

"Беларусь сегодня" дадае, што кіроўца атрымаў штраф — 12 рублёў 75 капеек.

Вядома, што грузавік "ДАФ" належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Груз везлі са Шчучына ў Іўе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
lidanews.by Каля Ліды перакуліўся грузавік, які перавозіў 4 мільёны яек (яны былі ў 400 скрынках). На 162-м кіламетры трасы Мінск — Гродна на развязцы кіроўца пераблытаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика