У ДУА «Яслі-сад №13 г. Смаргоні" прайшла экалагічная акцыя "Дапаможам птушкам зімаваць"
17.01.2019
—
Разное
|
У выхаванні падрастаючага пакалення немалаважную ролю адыгрываюць зносіны дзіцяці з жывой прыродай. Аднымі з самых даступных у зносінах, з'яўляюцца птушкі, якія зімой часта гінуць.
У ДУА «Яслі-сад №13 г. Смаргоні" ў студзені прайшла экалагічная акцыя пад назвай "Дапаможам птушкам зімаваць". Бацькам было прапанавана змайстраваць сваімі рукамі кармушку для птушак. Яны з задавальненнем адгукнуліся на прапанову дапамагчы галадаючым птушкам, і на час сталі архітэктарамі, будаўнікамі. Усе кармушкі былі выраблены з душой. Відаць, што ўсе праявілі сваю творчасць, фантазію і майстэрства. Выкарыстоўвалі разнастайны матэрыял, для вырабу кармушак: папера, пластыкавыя бутэлькі, дрэва, пакеты пасля соку. Дзеці з гонарам прыносілі кармушкі ў групу. Кожны хацеў падзяліцца сваімі ўражаннямі аб тым, як тата даверыў малаток. Як прыемна дапамагчы даросламу ў такой сур'ёзнай справе, як выратаванне птушак ад галоднай і халоднай зімы. Кармушкі былі развешаны на тэрыторыі ўстановы. Дзеці з задавальненнем падкормліваюць птушак, праяўляюць тым самым не толькі клопат, але і пашыраюць свае веды аб звычках птушак, асаблівасцях іх вонкавага выгляду. Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхаванні падрастаючага пакалення немалаважную ролю адыгрываюць зносіны дзіцяці з жывой прыродай. Аднымі з самых даступных у зносінах, з'яўляюцца птушкі, якія... |
|