На тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў бліжэйшыя дні чакаецца адліжнае надвор’е з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом, месцамі — туман.
Сёння, 17 студзеня, на працягу дня метэаролагі перадаюць мокры снег з дажджом. Магчымы туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе і галаледзіца. Будзьце пільнымі! Паўднёва-заходні вецер складзе 7 — 9 м/с, пры парывах — да 14. Удзень — +1…+2 °С, ноччу — таксама да 2 градусаў са знакам “+”.
У пятніцу, 18 студзеня, чакаецца невялікі снег, на дарозе месцамі будзе слізка. Верагодны і ападкі — снег і мокры снег. Вецер паўднёва-заходняга напрамку — 7 — 9 м/с, парывы — да 16. Дзённая тэмпература — ад -1 да +1 °С, уначы — 5…4 марозу.
У суботу, 19 студзеня, будзе больш холадна: удзень — -4…-2 °С, ноччу — да -4 °С. Прагназуецца пераменная воблачнасць, невялікі снег, вецер заходні, 6 — 8 м/с з парывамі да 14.
У нядзелю, 20 студзеня, спецыялісты абяцаюць пахмурнае надвор’е з невялікімі ападкамі ў выглядзе снегу. Вецер слабы і няўстойлівы. Удзень — 3…2 градусы са знакам мінус, уначы — да 5 градусаў ніжэй за нуль.
Пачатак тыдня будзе больш халаднейшы. Дзённая тэмпература ў панядзелак апусціцца да -6…-4 °С, ноччу — -8…-7 °С. Захаваецца воблачнасць і верагоднасць невялікага снегу. Увечары магчымы туман.
“НН”.