За дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай дзейнасці прызначаны дзевяць спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі.
Атрымаў узнагароду аўтарскі калектыў ФПБ у складзе начальніка па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарата Савета ФПБ Сяргея Камадзея, яго намесніка Алены Голубавай і старшыні Ганцавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталлі Кандратовіч.
ПРЭМІЯ прысуджана за цыкл канцэртаў рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі “Мы — разам!”, прымеркаванай да Года малой радзімы.
Як адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, спецыяльная прэмія Прэзідэнта — узнагарода не толькі аўтарскаму калектыву, але і ўсім членам арганізацыі, хто штодзённай працай робіць нашу краіну лепш і мацней. Задача акцыі “Мы — разам!” — аб’ядноўваць людзей, дапамагаць і падтрымліваць. Ушанаванне прафесіяналаў сваёй справы, адраджэнне і ўмацаванне традыцый настаўніцтва, працоўных дынастый стала асновай усіх мерапрыемстваў акцыі.
Нагадаем, народна-патрыятычная акцыя ФПБ з 2015 года падарожнічае па гарадах і раёнах краіны. За гэты час правялі каля 180 канцэртаў з удзелам 305 тысяч чалавек. Узнагародзілі больш за 500 працоўных дынастый, адзначылі звыш 350 маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў. У Міёрскім раёне акцыя прайшла ў верасні 2015 года.
ПА СЛОВАХ начальніка па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарата Савета ФПБ Сяргея Камадзея, наколькі гэтая акцыя маштабная і аб’ядноўвае ўсю краіну, настолькі яна і пра кожны асобны горад, кожнага чалавека. Бо галоўная яе мэта — паказаць працаўніка, які стварае Беларусь. Надавалі ўвагу людзям, якімі ганарацца раёны. І працоўным дынастыям, і спартсменам, і творчым дзеячам, і таленавітым дзецям.
У 2018 годзе прафсаюзны праект “Мы — разам!” праходзіў пад лозунгам “З вялікай любоўю да малой радзімы”. Прымалі ўдзел вядомыя госці — ураджэнцы раёнаў, куды завітала акцыя. Дэпутаты, спартсмены, спевакі дзяліліся ўспамінамі, наведвалі дзіцячыя і дамы састарэлых, удзельнічалі ў добраўпарадкаванні.
За дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай...