Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак рассказал о больших делах Года малой родины. 21.by

Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак рассказал о больших делах Года малой родины

18.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У бягучым годзе вёску Аканавічы Цырынскага сельскага Савета чакае добраўпарадкаванне. Аб гэтым паведаміў старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак падчас сустрэчы з калектывам ДП «Цырын-Агра» ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва.


— У бягучым годзе плануецца правесці добраўпарадкаванне вёскі Аканавічы, — адзначыў Віктар Шайбак. — Неабходна паставіць новую агароджу, зрабіць сістэму водаадвядзення, а пасля арганізаваць для людзей свята вёскі.

Ёсць планы па аднаўленні свінагадоўлі ў ДП «Цырын-Агра». Неабходна правесці рамонтныя работы ў неэксплуатуемых вытворчых памяшканнях для ўтрымання свіней і аднавіць 3-тысячнае пагалоўе.

Шэраг работ па добраўпарадкаванні праведзены на Карэліччыне ў мінулым годзе. Так, у г.п. Мір, які ўключаны ў рэспубліканскую праграму па комплексным добраўпарадкаванні, асвоена 2 млн 375 тысяч рублёў. Заасфальтаваны вуліцы гарпасёлка, зроблена асвятленне, падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя па водазабеспячэнні, паглыблена русла ракі Міранка і добраўпарадкавана яе прыбярэжная паласа. Праведзены рамонт аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання і сацыяльнага карыстання.

Пачаты ў мінулым годзе і працягваюцца ў бягучым работы па будаўніцтву аддзялення гемадыялізу на базе Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Плануецца, што аддзяленне будзе міжраённым і разлічана на Карэліцкі, Навагрудскі і Дзятлаўскі раёны. Кошт праекта складзе 1 млн 300 тысяч рублёў.

Акрамя таго,  на суму амаль 160 тысяч рублёў набыта два дэфібрылятары, тры апараты электракардыяграмы, наркозна-дыхальны апарат, аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі, поўнасцю заменена тэхналагічнае абсталяванне ў харчаблоку Карэліцкай цэнтральнай  раённай бальніцы.

У верасні 2018 года ў СВК «Свіцязянка-2003» уведзена ў строй сучасная малочнатаварная ферма з двума кароўнікамі на 610 галоў. Пачала працаваць ферма «Юравічы» ў СВК «Жухавічы»  на 180 галоў. Набыты шэраг машын і механізмаў для пашырэння машынна-трактарнага парку раёна.

У аграгарадку Райца за ўласныя сродкі СВК «Свіцязянка-2003» пабудаваны тры аднакватэрныя жылыя дамы. У Жухавічах пачата будаўніцтва 12-кватэрнага жылога дома. На 2019 год запланавана будаўніцтва 20-кватэрнага жылога дома ў раённым цэнтры.

Шырока адзначаліся святы вёсак Лыкавічы, Кожава, Некрашэвічы, Цырын, Лясок, Ярэмічы.

Да працаўнікоў дзяржпрадпрыемства таксама звярнуўся начальнік Карэліцкага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік, які папярэдзіў аб небяспецы катання дзяцей з узгоркаў на цюбінгах. Гэты модны від спортінвентару прыводзіць да сур’ёзных траўмаў і нават смерці.


Да абачлівых паводзінаў на дарогах заклікаў начальнік Карэліцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Валерый Салаўёў.


Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бягучым годзе вёску Аканавічы Цырынскага сельскага Савета чакае добраўпарадкаванне. Аб гэтым паведаміў старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика