Наезд аўто на прыпынак у Полацку: масавых паступленняў у бальніцу не было
18.01.2019 17:04
—
Разное
|
subscribe.ru Супярэчлівая інфармацыя паступае з Полацка, дзе 15 студзеня “Сітраэн” наехаў на натоўп людзей на аўтобусным прыпынку “Шкловалакно”. Відавочцы расказваюць пра жанчыну, якой машына пераламала ногі, а віцебская “Я стаяў на прыпынку, гляджу, на мяне машына ляціць, — распавёў Еўрарадыё працаўнік завода “Шкловалакно”, які быў на тым прыпынку ў момант ДТЗ. — Я адскочыў. Кіроўца па газах, і зачапіў людзей. Адной дзяўчыне быццам бы зламала ногі, але гэта не дакладна. Людзі пачалі тэлефанаваць у ДАІ, каб па нумарах прабіць парушальніка”. Жанчына, якая пацярпела, працуе на заводзе “Шкловалакно”. У яе хворыя ногі, таму яна і не паспела хутка адскочыць ад машыны. Як даведалася Еўрарадыё, пераломаў ног жанчына не атрымала. У Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы пацвердзілі, што пасля ДТЗ пацыентаў з такімі траўмамі не паступала. “На 15 студзеня масавых паступленняў пацярпелых у полацкую бальніцу не было. Жанчыну з пераломам ног, дзякуй богу, нам не дастаўлялі”, — адказалі там. ДТЗ адбылося каля 17 гадзін 15 студзеня. П’яны 31-гадовы жыхар Полацка на аўтамабілі “Сітраэн” наехаў на людзей, якія чакалі аўтобус на прыпынку. З месца аварыі кіроўца уцёк. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі мужчыну недалёка ад дома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
subscribe.ru Супярэчлівая інфармацыя паступае з Полацка, дзе 15 студзеня “Сітраэн” наехаў на натоўп людзей на аўтобусным прыпынку “Шкловалакно”. Відавочцы... |
|